haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

12.05.2016 13:40

1000 праглядаў

0 каментароў

Гарадоцкія футбалісты, рыхтуючыся да чэмпіянату вобласці, нарэшце перамаглі ў гасцях сваіх суседзяў

Пасля двух паразаў на сваім полі ў таварыскіх сустрэчах, ФК «Кроў СК — Прамень» (Гарадок) перамог у гасцях у чарговым матчы ФК «Шуміліна» — 3:2

У ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату вобласці па футболу гарадоцкая каманда спачатку няўдала правяла два матчы на сваім поле. Спачатку ў гульне з ФК «Шуміліна» вялі 3:0, але потым прапусцілі чатыры мячы, не забіўшы болей ніводнага і вынік атрымалі: 3:4. Наступная таварыская гульня была з ФК «Лепель», якая прынесла на гэты раз буйную паразу: 0:4.

Матч у гасцях 7 траўня прынёс нарэшце пазітыўныя эмоцыі. За нашу каманду ўпершыню выступаў Яўген Самарын, які з падачы Іллі Жарнасека, і адкрыў для каманды лік у гульне. Потым Самарын двойчы стаў асістэнтам: спачатку для Дзядзечкіна, а потым і для вырашальнага гола, які забіў самы малады гулец каманды 13-гадовы Кірыл Банькоў.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў наступным чынам ахарактаразаваў гульню ў Шуміліна: «Сцісшуўшы зубы мы сёння выехалі на чарговы спарынг. Склад наш быў вельмі эксперыментальны: два брамніка гулялі па тайму ў поле, плюс Кірыл Банькоў (13 гадоў), які паставіў пераможную кропку ў нашай гульні.

У першым тайме гулялі не выразна, мяч не трымаўся, атрымалі два галы з-за ня ўважлівасці і пазіцыйных памылак. Здавалася, што ўсё, дадаць няма чым і няма каму. Але, нашы хлопцы разбегаліся, у абароне згулялі больш сабрана, у нападзе з’явіўся рух і асэнсаваныя перадачы.

Мы вырвалі гэтую гульню на характары і самааддачы, хоць вынік не мае асаблівага значэння. Сам факт, што людзі біліся і змагаліся да канца, выклікае павагу. Мы бачым, хто сапраўдныя байцы і тых, хто ахвяруючы сваім часам і здароўем, дапамагаюць нам. Дзякуй хлопцы за гульню!»

Склад каманды: Палавінскі — Кавалёнак, Куляшоў, Банькоў, Калтуноў — Дзядзечкін, Рудоў, Самарын, Самсаненка — Хацько, Жарнасек.

Нагадаем, што першы тур чэмпіянату Віцебскай вобласці намечаны на 21-22 траўня. Каманды зноў будуць падзелены на 2 групы па тэрытарыяльнай прыкмеце. Як і ў мінулым годзе каманды згуляюць у 2 круга, пасля чаго 3 лепшых патрапяць у фінальны этап. У фінал каманды выходзяць з ачкамі, набранымі толькі ў матчах паміж сабой, і згуляюць з прадстаўнікамі іншай групы таксама ў 2 круга, гэта значыць у фінале яшчэ 6 матчаў. Плэй-оф у гэтым сезоне адменены.

Л. Антонаў
Паводле: https://vk.com/luch_gorogo

Апошнія навіны