haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

10.02.2017 19:11

1390 праглядаў

4 каментара

Першанство Беларусі сярод юных лыжнікаў стартавала ў Гарадку на лыжаролернай трасе. Фотасесія

10 лютага спрынтарскімі гонкамі па кубкавай сістэме стартавала першанства Беларусі па лыжных гонках сярод выхаванцаў спартыўных школ краіны ва ўзросте 14-17 гадоў на лыжаролернай трасе ў Варабьёвых гарах.

Гарадок у чарговы раз прыняў юных лыжнікаў краіны, якія праз некалькі гадоў могуць увайсці ў склад зборнай Беларусі дл яўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. На спаборніцтва у Вараб’вых гарах сабраліся юныя лыжнікі з 15 дзіцячых школ, якія займаюцца лыжным спортам у секцыях. Усяго ў спаборніцтвы заяўлена 180 лыжнікаў — 101 юнак і 79 дзяўчынак, 2000-2003 гадоў нараджэння. У старэйшай групе лыжнікаў ўжо 16 удзельнікаў маюць званне кандыдатаў у майстры спорту.

У першы дзень спаборніцтваў была спрынтарская гонка свабодным стылем на дыстанцыі 1,3 км. Спачатку ўсе спартсмены прынялі ўдзел ў спрынтарскай гонцы з пачарговым стартам праз 15 секунд для выяўлення 16 мацнейшых у кожнай ўзрастовай групе сярод юнакоў і дзяўчат. Потым былі гонкі ў чвэрцьфінале, паўфінале і фінальны спрынтарскі забег.

Жарсці на лыжнай трасе віралі, як на дарослых спаборніцтвах, з самых першых метраў дыстанцыі.


Асабліва цікава было назіраць за гонкай на апошнім перадфінішным пад’ёме, дзе вырашалася — хто выйдзе першым на фінішную прамую.

Сівіцкі Барыслаў (№ 29) у фінальнай гонцы збягае ў фінішны адрыў...

А на фінішы часам ішла барацьба да апошніх метраў.

Фініш сярод старэйшых дзяўчат у паўфінале




Фініш у фінале, калі Баянковай Валерыі (№ 120) атрымалася ўзяць рэванш у Маскалёвай Веранікі ( № 106). Гэтаму аддадзены ўсе сілы...

З гарадоцкіх юных лыжнікаў толькі Дарожкін Захар прайшоў у фінал сярод юнакоў ва ўзросце 2002-2003 г.н.. Але ў фінальнай гонцы ў Захара паламалася лыжная палка і большую частку дыстанцыі ён бег з адной і застаўся на фінішы чацвёртым.


11 лютага з 10.30 пачнуцца массавыя старты класічным стылем сярод юных спартсменаў. У нядзелю 12 лютага з 10.30 аматары лыжных гонак могуць паназіраць не менш цікавыя заключныя эстафетныя спаборніцтвы сярод каманд спартыўных школ Беларусі.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Апошнія навіны