haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

12.02.2017 09:46

959 праглядаў

0 каментароў

На ФАКу па вуліцы Гагарына 13 лютага стартуе чэмпіянат раёна па міні-футболу

У панядзелак 13 лютага на спартыўнай пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Гагарына адбудуцца першыя матчы чэмпіянату Гарадоцкага раёна па міні-футболу

У чэмпіянаце раёна па міні-футболе выказалі жаданне ўдзельнічаць 9 каманд. Гэта традыцыйныя ўдзельнікі спаборніцтваў па міні-футболе: Кроў—СК, Ветэраны, ДЮСШ, XQuest-Лосвіда, РАНС, РАУС, ГГАТК-1, ГГАТК-2, Птушкафабрыка. Не здолела заявіцца ў спаборніцтва каманда Водаканал.


Чэмпіянат па міні-футболу будзе праводзяцца па кругавой сістэме. У першы гульнявы дзень 13 лютага адбудуцца матчы: 18:00 — ДЮСШ — ХQuest-Лосвіда; 19.00 — Ветэраны — РАУС. У Дзень Святога Валянціна спартыўны зал будзе заняты, а далей штодня будзе адбывацца па дзве гульні.


Гарадоцкая каманда «Прамень — Кроў СК» паспяхова працягвае турнір па міні-футболу у першай лізе г. Віцебска. Наша каманда выйшла ў фінальную частку пад другім нумарам і здолела адабраць адзінае ачко ў лідара турніру каманды «Аблсельбуд», згуляўшы з ім 4:4. У фінальнай частцы 11 лютага каманда дабілася валявой перамогі над клубам «Хмель» — 4:3, прайграючы за хвіліну да канца сустрэчы. Галы забілі — Літвінюк, Куракоў, Маскоўкін і Самсаненка.

Гол В. Рудова камандзе «Аблсельбуд»
Л. Антонаў


Паводле старонкі «Луч» Гарадок — https://vk.com/club59713727 , фота са старонкі: https://vk.com/sportivnizal

Апошнія навіны