haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

20.05.2017 11:18

839 праглядаў

1 каментар

Сёння распачынаецца чарговы чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболу сярод аматарскіх каманд.

20 траўня стартуе чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболу, які пройдзе на першым этапе ў двух групах: заходняй і ўсходняй. Наша каманда «Прамень — Кров СК» стартуе заўтра на дамашнім стадыёне з гульні з камандай «Ніва» (Талачын)

У гэтым сезоне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці выказалі жаданне гуляць 14 каманд, якія пароўну ўваходзяць у дзве групы: першая — ФК «Глыбокае», «Барс» — Верхнядзвінск, «Акула» Шаркаўшчына, ФК «Лепель», ФК «ПМЦ-Паставы», ФК «Мёры», ФК «Полацкгаз», а другая група ў складзе ФК «Шуміліна», ФК «Бешанковічы», ФК «Газавік», ФК «Дняпро» — Дуброўна, ФК «Ніва» — Талачын, ФК «Прамень- Кров СК» — Гарадок, ФК «Сянно».

На першым этапе каманды правядуць гульні на сваім полі і ў гасцях, а потым па 4 каманды з групаў выходзяць у фінальную стадыю з ачкамі паміж сабой. У фінальнай стадыі падлік ачкоў і ўсіх астатніх паказчыкаў — толькі паміж 8 камандамі.

У нашай групе сёння адбудзецца стартавы матч ФК «Газавік» (Віцебск) згуляе з ФК «Дняпро» (Дуброўна) ў 15.00. А заўтра ў нядзелю 21 траўня наш «Прамень — Кров СК» прымае ФК «НІВА» (Талачын). Гульня адпаведна раскладу павінна пачацца ў 14.00 на гарадскім стадыёне. Яшчэ заўтра адбудзецца гульня ФК «Бешанковічы» — ФК «Шуміліна» ў 16.00, а тур прапускае ФК «Сянно».

Непасрэдна да чэмпіяната Віцебскай вобласці наша каманда правяла таварыскія гульні з віцебскімі камандамі: 8 траўня у Гарадку перамаглі 5-1 Тарнада (Віцебск), а 13 траўня наш клуб дома саступіў з лікам 2-4 Эго-АРТ. У апошняй гульні нкаманда выступала ў такім раскладзе, дзе была зроблена адна замена Аўсяннікава на Крывічаніна:

Відавочна, што наша каманда ў гэтым сезоне таксама будзе імкнуцца трапіць у фінальную частку, як зрабіла ў мінулым годзе. Нагадаем, што ў мінулым чэмпіянаце наша каманда заняла пятае месца, паказаўшы лепшы вынік з апошнія гады.

Л. Антонаў

Фота і інфармацыя паводле старонкі клуба «Прамень» (Гарадок) ў УКантакце: https://vk.com/luch_gorogok

Апошнія навіны