haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

23.05.2017 09:49

1297 праглядаў

0 каментароў

На лыжаролернай трасе ў Гарадку адкрыты летні сезон пракату, а таксама лазня і альтанка на беразе возера Лугавое

У траўні месяцы на лыжаролернай трасе адкрыўся летні пракат інвентара для адпачынку, а таксама з’явілася перасовачная лазня, альтанка і хутка адкрыецца гандлйвы павільён.

З пачатку траўня на лыжаролернай трасе ў Вараб’евых гарах адкрыты традыцыйны пракат інвентара для адпачынку. Гэта пракат ровараў: 1 гадзіна — 3 руб., 2 гадзіны — 5 руб., далей за гадзіну — 2 руб., электрамабіля — 10 мін. — 2 руб., , ролікавых канькоў , самаката — 1 гадзіна — 2 руб.,, мячоў і бадмінтона — 1 руб. за гадзіну, а таксама па гэтаму ж кошту і арэнда мангала з 7 шампурамі.

На беразе возера каля мосціка на бас-востраў абсталявана перасоўная лазня. Кошт карыстання 10 руб за гадзіну, а на суткі з выездам — 100 рублёў.

Таксама ля возера з’явілася альтанка, якая абсталявана зручнымі лавамі, сталом і электрычнасцю. Адна гадзіна карыстання ёй складае 5 рублёў.

Да канца месяцы плануецца таксама адкрыць гандлёвы павільён Zlaty Bazant, дзе будзе весціся гандаль квасам, напоямі, півам і г.д.

Гэтыя апошнія новаўвядзенні безумоўна паспрыяюць таму, каб не толькі жыхары Гарадка, але і Віцебска ( адлегласць 35 км), жадалі бы адпачыць у Вараб’ёвых гарах у Гарадку. Пытанне — за сучаснай рэкламай новага месца адпычынку.

Леанід Гаравы

Інфармацыя паводле старонкі «Спартыўны Гарадок»: https://vk.com/sportivnijgorodok, агульныя фота — аўтара.

Апошнія навіны