haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

22.07.2017 16:02

1999 праглядаў

1 каментар

Беларуску, якая пакінула п’едэстал з-за чужога гімну, узнагародзяць паўторна

Беларускую легкаатлетку Віялету Скварцову, якая з-за непрыемнага інцыдэнту не атрымала свой залаты медаль на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, узнагародзяць паўторна.

Як перадае прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, падчас спаборніцтваў у італьянскім Грасэта на цырымоніі ўзнагароджання зайграў гімн іншай краіны — арганізатары дапусцілі тэхнічную памылку.

Віялета Скварцова, якая выйграла золата ў трайным скачку, пакінула п’едэстал, калі пачула «чужы» гімн і адмовілася вяртацца нават пад пагрозай дыскваліфікацыі. Беларускі бок выступіў з пратэстам супраць дзеянняў арганізатараў, у выніку чаго спартсменцы прынеслі прабачэнні.

Цяпер цырымонію ўзнагароджання правядуць паўторна.

На юніёрскім чэмпіянаце ў Грасэта таксама паспяхова выступіў беларус Аляксандр Шымановіч — ён атрымаў серабро ў кіданні молату.

http://euroradio.by

Апошнія навіны