haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

25.07.2017 09:55

2492 прагляда

0 каментароў

ФК «Прамень — Кров СК» на сваім поле разграміў аўтсайдзера групы Б чэмпіянату Віцебскай вобласці

У нядзелю 23 ліпеня ФК «Прамень — Кров СК» у апошнім туры першага круга чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболу разграміў ФК «Бешанковічы» з лікам 8:0. Матч стаў бэнефісам нашага форварда Іллі Жарнасека.

У нядзелю фінішаваў першы круг чэмпіянату Віцебскай вобласці. Наша каманда на сваім полі прымала аўтсайдзера групы з Бешанковіч, якія за папярэднія пяць гульняў не атрымалі ніводнага ачка. Нічога не вывезлі аматары футболу і з Гарадка. Падаецца, што іх параза з лікам 8:0 была буйнейшай у гэтым сезоне.

ФК «Прамень — Кров СК» спаўна задаволіў сваё жаданне ў галах, якіх так і не здолелі забіць мацнейшым клубам сваёй групы з Сянно, Віцебска, Шуміліна. Ды і паўфінальны матч на сваім полі на Кубак вобласці быў прайграны ФК «Полацкгаз» з лікам 1:5.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў астаўся задаволены вынікам гульні, як па ліку, так і па дзейнасці каманды: «По игре мы были сильнее оппонента по всем статьям, как в мастерстве, так и в желании. Но, сегодня у нас был Джокер (Илья Жерносек), человека которого некоторые недооценивают и хоронят его как игрока, но мы то в него верим, он предан нам многие годы. Вообще, сегодняшний день показал на кого можно рассчитывать в сложных ситуациях. Поэтому, всем ребятам, кто приезжают и нашим местным парням большой респект и уважение.
Спасибо тем кто помогает нам!!!»

І сапраўды Ілля Жарнасек стаў героем матча: зрабіў двайны хет-трык, накіраваўшы ў браму гасцей аж 6 мячоў. Яшчэ па мячу забілі Банькоў і Азарчанка.

Пасля гэтай гульні у нашай каманды стала 9 ачкоў, як і ў шумілінскага клуба. Праўда суседзям у гасцях мы прайгралі, ды і наогул не маем ніводнага заліковага ачка ў фінальную частку. Відавочна, што ў другім туры самым прынцыповым будзе матч у Талачыне з «Нівай», якая ідзе на пятым месцы з 8 ачкамі.

Дамашні матч наша каманда правяла ў такім стартавым складзе:

Па ходу матча былі зроблены наступныя замены: Вялічка (Просвяшчэнікаў), Дружына (Азарчанка), Дзядзічкін (Кухарэнка).

Па выніках першага тура турнірная табліца ў групах выглядае так:

Л. Антонаў

Па інфармацыі групы «Прамень» Гарадок: https://vk.com/luch_gorogok

Апошнія навіны