haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

14.12.2017 17:12

2878 праглядаў

0 каментароў

Коля Лукашэнка выйграў хакейны турнір. Зь ім «амаль здарылася» бойка

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай 13 сьнежня ўзяў удзел у аматарскай хакейнай гульні каманды «Грыфоны» супраць «Мядзьведзяў» на менскай «Чыжоўка-арэне». За дзьве хвіліны да канца гульні адбылася бойка

У гэтай бойцы мог узяць удзел 13-гадовы Мікалай, піша Tut.by.

Пад канец гульні трэнэр «Грыфонаў» зьняў брамніка і выпусьціў на лёд шостага хакеіста — праз гэта ціск на вароты каманды ўзмацніўся, і ў выніку завязалася бойка.

Спачатку судзьдзя-інфарматар абвясьціў, што за грубасьць дысцыплінарным штрафам пакаралі «мядзьведзя» Івана Ліхтаровіча і «грыфона» Мікалая Лукашэнку, але затым «паправіўся»: не Лукашэнку, а Таболіна (імя не называецца). Бойку хутка разьнялі судзьдзі.

Пасьля гульні «Мядзьведзі» заявілі Tut.by, што завадатарам бойкі быў Таболін, але Лукашэнка ў ёй ня ўдзельнічаў: «бойка з Лукашэнкам амаль адбылася, але Саня [Галавач] чагосьці забаяўся — „напхаў“ партнэру Іван Ліхтаровіч».

Мікалай Лукашэнка (справа)

Да гульні Ліхтаровіч казаў: «Мікалай — спакойны чалавек. Але раптам... Пры парадзе на нэрвах можа здарыцца эпічная бойка! Гэта дадасьць відовішча матчу».

Урэшце каманда Мікалая Лукашэнкі перамагла ў адборачным турніры да фіналу «Залатой шайбы», а самога Лукашэнку прызналі найлепшым нападнікам.

На фота прэв’ю: Мікалай Лукашэнка (зьлева) падчас хакейнага матчу

Паводле: https://www.svaboda.org

Апошнія навіны