haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

26.01.2018 17:48

15303 прагляда

7 каментароў

Легендарны біятляніст Б’ёрндален, муж Домрачавай, заявіў, што паедзе на Алімпіяду са зборнай Беларусі як трэнер

Самы тытуляваны спартовец зімовых алімпіядаў, 43-гадовы нарвэскі біятляніст Уле-Эйнар Б’ёрндален заявіў нарвэскаму часопісу VG, што паедзе на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане ў складзе зборнай Беларусі. «Вядома, што ніякай гаворкі аб тым, што Б’ёрндален будзе выступаць за нашую краіну, няма. Працэс змены грамадзянства ў біятлоне не такі просты. І рашэнні не прымаюцца цягам некалькіх дзён.» — піша «Наша НІва».

Пацьверджаньняў гэтаму з боку беларускіх Нацыянальнага алімпійскага камітэту і Фэдэрацыі біятлёну пакуль не было. Пра тое, што Б’ёрндален атрымліваў беларускае грамадзянства, зьвестак таксама не паступала.

Абноўлена: Прэс-сакратарка Беларускай фэдэрацыі біятлёну Вікторыя Тарасевіч паведаміла «Нашай Ніве», што прынятае рашэньне ўключыць Б’ёрндалена ў трэнэрскі штаб зборнай Беларусі у біятлёне. Беларускі бок чакае згоды ад Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Раней Б’ёрндален паказваў вынікі, якія ў Нарвэгіі палічылі недастатковымі для адбору ў нацыянальную зборную. Адмысловае запрашэньне «за папярэднія заслугі» з боку арганізатараў Гульняў яму не далі праз адсутнасьць такой практыкі.

Спартовец заявіў, што яму «няпроста прыняць той факт», што Алімпіяда пройдзе безь яго, але дапамагла справіцца з расчараваньнем жонка — беларуская біятляністка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, зь якой яны плянавалі разам трэнавацца.

За 25 сэзонаў Б’ёрндален 8 разоў станавіўся алімпійскім чэмпіёнам у біятлёне, 20 разоў чэмпіёнам сьвету, выйграваў 6 Кубкаў сьвету, агулам мае 13 алімпійскіх мэдалёў (у тым ліку два залатыя за Сочы-2014).

Раней Б’ёрндален абяцаў пераехаць у Беларусь з Домрачавай і вучыць зь дзіцем расейскую мову.

https://www.svaboda.org

Апошнія навіны