haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

23.07.2018 20:49

5545 праглядаў

0 каментароў

Гарадоцкі ФК «Дзецкасельскі» страціў ачкі ў гульне з аўтсайдзерам групы з Шуміліна.

22 ліпеня ў апошнім матчы другога круга чэміпіянату Віцебскай вобласці па футболу на сваім полі гарадоцкі клуб згуляў у ніччу з ФК «Шуміліна» — 1:1.

У нядзельным матчы на стадыёне Гарадка сустракаліся каманды з дыяметральна супрацьлеглых бакоў турнірнай табліцы. ФК «Дзецкасельскі» з’яўляецца лідэрам групы Б чэмпіяната Віцебскай вобласці, а нашы суседзі з Шуміліна мелі толькі адно ачко перад гульнёй.

Але гэта не дае поўнай карціны перадматчавых абставін для канчатковага выніка гульні. Паміж гарадоцкай і шумілінскай камандай існуе асаблівы рахунак за апошнія гады, мусіць пачынаючы з 2015 года. І калі ў матчы першага круга нашы футбалісты перамаглі на чужым полі 6:2, то гэта не азначала, што на сваім будзе адназначная перамога. Ды і адсутнасць у складзе нашай каманды лідэра Алега Слауціна, які гуляе ў пляжным футболе за БАТЭ, відавочна змяншае атакуючы патэнцыял гарадоцкага клуба. Сам ход гульні паказаў, што і адсутнасць у шумілінскай каманды групы падтрымкі ніяк не паменшыла амбіцыі гасцей.

Уся гульня фактычна прайшла на сустрэчных атаках пры якіх цяжка было заўважыць, дзе гаспадары , а дзе госці. Пэўную тэрытарыяльную перавагу гаспадары мелі, але на фінішы атак нам не хапала вастрыні. Шумілінцы атакавалі радзей, але больш востра.

Пры роўнай барацьбе напрыканцы першага тайма гарадоцкім футбалістам атрымалася адкрыць лік пры розагрышы мяча на левым фланге: Эдуард Ізафатаў аддаў мяч свабоднаму Сяргею Вехцеву, які майстэрскі накіраваў яго да лініі брамніка, дзе Андрэй Баранок накіраваў мяч у сетку гасцей.

У другім тайме пэўныя складанасці ў гульню унёс дождж, які пайшоў з 10 мінуты другога тайма. Даволі часта футбалісты праскальзавалі міма мяча і гэта было не на карысць больш хуткіх гарадоцкіх футбалістаў. Але характар гульні ў другім тайме не змяніўся. Госці атакавалі радзей, але на 57 хвіліне гульні, калі нашы футбалісты захапіліся чарговай атакай, шумілінскі гулец эфектным ударам з развароту з лініі брамніка прабіў нашага галкіпера.

Да канцы гульні нічэйны лік не змяніўся і ход матча не даваў адчування сустрэчы лідэра з аўтсайдэрам. Магчыма сказаць, што ў Гарадку больш пафарціла шумілінскім футбалістам, чым гаспадарам.

Гэты матч стаў апошнім на гарадоцкім стадыёне для нашай каманды перад доўгім ваяжам па чужых палях у групе Б. Ды і апошнім перад фінальнай сустрэчай Кубка вобласці па футболу з «Полацкгазам», якая адбудзецца 28 ліпеня на пакуль шчэ невядомым полі. Дарэчы футбалісты «Полацкгаза» у апошнім матчы на сваім полі выраблялі з ФК «Паставы ПМЦ» што хацелі — канчатковы вынік іх перамогі зусім не футбольны, не хакейны: 15-0(!?).

З апошняга тура ў нашай групе напружвае вынік гульні ФК «Ніва» (Талачын) у Віцебску, дзе імі быў разгромлены «Славянскі Велес»: 5-1. І менавіта талачынцы зараз бліжэй усіх падыйшлі да нас пасля 8 гульняў: у нас 19 ачкоў, а ў «Нівы» — 15.

Л. Антонаў, фота аўтара

Апошнія навіны