haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

09.01.2019 19:00

5238 праглядаў

0 каментароў

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» зрабіла ў Гарадку рэпартаж пра адпачынак у Вараб’ёвых гарах

8 студзені ў штодзённай праграме «Віцебскі веснік» тэлерадыёкампаніі «Віцебск» быў паказаны рэпартаж Сяргея Місурагіна пра актыўны адпачынак на лыжаролернай трасе і пра рэзідэнцыю Снягуркі.

У перадачы аматары актыўнага адпачынку Аляксей Гамзюк (намеснік начальніка аддзела адукацыі Гарадоцкага РВК) і Андрэй Патапенка ( начальнік Гарадоцкага РАЎС) падзяліліся сваімі ўражаннямі пра актыўны адпачынак. А Алена Чудакова трэнер па плаванні з г. Раменскае (Маскоўская вобл., РФ) распавяла, як добра трэніравацца і ў басейне, і на лыжаролернай трасе.

Гледачы маюць магчымасць таксама яшчэ раз пабываць у рэзідэнцыі Снягуркі, убачыць катанне на цюбінгах і г.д ..

Цалкам рэпартаж ТРК «Віцебск» прадстаўлены тут: https://www.youtube.com/watch?time_continue=7&v=Z8qq6wox0Qc

Л. Антонаў

Апошнія навіны