haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

27.01.2019 12:30

2282 прагляда

0 каментароў

Юныя лыжнікі Гарадка паспяхова выступілі на першанстве Беларусі, заняўшы каманднае трэццяе месца сярод 15 каманд

Каманда ДЮСШ г. Гарадка паспяхова выступіла на 1 этапе першанства Беларусі па лыжных гонках сярод ДЮСШ, СДЮСШ заняўшы ІІІ месца ў камандным заліку! Упершыню нарматыў кандыдата ў майстры спорту па лыжных гонках выканаў Валера Трафімаў.

Па традыцыі ўрочышча Вараб’ёвы горы сабрала юных лыжнікаў Беларусі на першынство дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь. 23-26 студзеня адбыліся старты сярод 15 каманд з г. Мінска, Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей у двух узрастовых групах: малодшая — 2004-2005 гг., старшая — 2002-2003 гг.

У першы дзень спаборніцтваў 23 студзеня адбыліся старты свабодным ходам у якіх лепшымі вынікамі нашых лыжнікаў былі наступныя: 5 км — Журава Ліза — 8 месца ( 25 ачкоў), 3 км — Корзунава Віка — 10 месца (26ачкоў), Краўцова Ірына — 18 месца ( 21 ачко), 10 км — Дарожкін Захар — 7 месца (25 ачкоў), 5 км — Трафімаў Валерый — 10 месца ( 23 ачка), Нікалаеў Арцём — 14 месца ( 20 ачкоў) і ў агульным заліку мы выйшлі ўпершыню за апошнія гады на трэццяе каманднае месца.

24 студзеня спаборніцтва прадоўжыліся мас-стартамі ў класічным стылі. У непасрэдным змаганні на дыстанцыі лепшыя вынікі ў лыжнікаў Гарадоцкай ДЮСШ такія: 3 км — Корзунава Віка — 14 месца (22 ачкі), 5 км — Журава Ліза — 5 месца (27 ачкоў), 5 км — Трафімаў Валерый — 4 месца (28 ачкоў), 5 км — Дарожкін Захар — 2 месца (29 ачкоў)

Упершыню Трафімаваў Валерый, навучэнец СШ № 2 г. Гарадка выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па лыжных гонках, а Дарожкін Захар яго падцвердзіў. І каманда ДЮСШ г. Гарадка пасля другога дня захавала ТРЭЦЯЕ месца ў агульнакамандным заліку з 362 ачкамі.

26 студзеня ў суботу адбыліся захапляльныя эстафетныя гонкі. Стартуя пад № 3, малодшая каманда ў складзе: Трафімаў Валерый, Корзунава Вікторыя, Нікалаеў Арцём, Краўцова Ірына была 4-й сярод 13 каманд. Пры гэтым на заключнгым этапе Краўцова Ірына — самая малодшая ўдзельніца: 2006 г.н. — паказала лепшы вынік сярод 15 удзельніц. А старшая каманда ў складзе: Дарожкін Захар, Журава Елізавета, Ільін Руслан, Горева Ульяна стала 5-й сярод 11 каманд.



Па выніках трох дзён спаборніцтваў наша лыжная каманда фінішавала трэццяй, падняўшыся на чатыры ступенькі ўверх у параўнанні з папярэднімі гадамі.

Віншуем трэнераў і удзельнікаў з паспяховым стартам!

Л. Антонаў

Апошнія навіны