haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

13.07.2020 18:37

379 праглядаў

0 каментароў

ФК «Дзецкасельскі» выйшаў у лідары першынства Віцебскай вобласці пасля трэццяй перамогі запар

12 ліпеня ў дамашняй гульні з віцебскай камандай ФК «Прадцэнтр» ( у мінулым сезоне аснова «Славянскага Велеса») гарадоцкі клуб дасягнуў перамогі з буйным лікам 3:0.

Пасля цяжкай перамогі ў Талачыне з лікам 1:0 перад гарадоцкімі аматарамі футбола ў нядзельнай гульне прадстаў яшчэ больш моцны клуб за кошт вяртання ў гульню Алега Славуціна, а таксама легенды віцебскага футбола Дзяніса Коўбы, які мае досьвед міжнародных выступленняў. Чарговым сапернікам, які пакінуў Гарадок з паразай, стаў віцебскі клуб «Прадцэнтр», за які выступаюць такія вядомыя футбалісты, як Клопаў, Канаплёў, Казакевіч, Дзядзічкін, якіх мы не раз бачылі і ў Гарадку.

У параўнанні з магутнымі гульцамі гасцей нашы футбалісты выглядалі «давыдамі» ў змаганні з «галіафам». Але на баку нашай каманды была маладосць — сярэдні ўзрост каманды 25,5 года, а ў гасцей 28,3 і адпаведна большая хуткасць гульні, а таксама амбіцыі. Дробны дождж суправаджаў гульню увесь час, але з асаблівасцямі поля гаспадары асвоіліся хутчэй.

Пасля першага тайма, які завяршыўся на нашу карысць 1:0 — гол забіў Мікіта Іваноў, у другім тайме ішла гульня на сустрэчных курсах, бо госьці імкнуліся зраўняць лік.


Але на 52 хвіліне Дзяніс Фадзеяў на кантратацы, скарыстаўся памылкай брамніка гасцей Артура Сямёнава і давёў лік да 2:0.

Варта адзначыць, што госці часта ўступалі ў спрэчкі з арбітрамі гульні, што не сведчыла пра іх выхаванасць, а наадварот.

У другім тайме каманды зрабілі шматлікія замены, але лепш гэтым скарысталіся гаспадары поля, у якіх на замене было яшчэ восем(!) гульцоў. Ілля Мялік, які выйшаў на замену ў другім тайме трымаў у напрузе правы фланг гасцей.

І на 70-й хвіліне давёў лік матча да буйнай перамогі — 3:0.

Далей у нас былі моманты і для 4:0, бо мяч трапляў і ў штангу. А перад гасцямі сваю браму моцна закрываў наш капітан Арцём Палавінскі разам магутным абаронцам Дзянісам Коўба.

Так атрымалася, што галоўныя гульні першага круга наперадзе, бо наша каманда перайграла сапернікаў з 4 па 6-е месца, а з «Газавіком» і ФК «Сянно» гульні яшчэ будуць. Нагадаем, што па ўмовах турніру ў фінальны круг выходзяць па тры каманды з ачкамі паміж сабой. Варта адзначыць, што ў заходняй групе аж чатыры каманды пасля трох гульняў набралі па 6 ачкоў: дзве перамогі і па аднаму паражэнню.

Наступная гульня 18 ліпеня ў 13.00 будзе для нашай каманды вырашальнай ў першым крузе, бо сапернікам стане ў гасцях ФК «Газавік», які ідзе на другім месцыі.

Табліца паводле: ФУТБОЛЬНЫЙ КЛУБ "СЕННО"

Л. Антонаў.

Апошнія навіны