haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

30.06.2014 09:10

2523 прагляда

0 каментароў

Новы спосаб рэкламы ў ваколіцах Гарадка

З траўня месяца ў ваколіцах Гарадка стаў распаўсюджвацца новы від наружнай рэкламы — на дрэвах.

Размяшчэнне рэкламы рэгулюецца нарматыўнымі актамі ў тым ліку і дзяржстандартам СТБ 1581-2008 «СРОДКI ВОНКАВАЙ РЭКЛАМЫ. Агульныя тэхнічныя патрабаваннi i правiлы размяшчэння». Але ўжо даўно гэтыя стандарты ігнаруюцца арганізатамі паслуг па ўсталяванню вакон, дзвярэй, вырабу мэблі і г.д., якія заляпілі сцены пад’ездаў дакучлівай рэкламай. Толькі апошнім часам прадпрымальнікі перайшлі да новага віда рэкламы — рэкламы на дрэвах.

Каля Гарадка першая рэклама «Бурэнне свідравін» з’явілася на пачатку траўня, як на дрэвах так і электрычных слупах. Праз некаторы час да яе на дрэве ля дарогі дадалася рэклама «Дровы». А на мінулым тыдні з’явілася рэклама «Сайдынг».

Зразумела, што ніякага дазволу ў Віцебскім аблвыканкаме на размяшчэнне дадзенай наружнай рэкламы, якое рэгулюецца дзяржстандартам, ініцыятары «ноў-хаў» не атрымлівалі. І спажыўцы яшчэ могуць скарыстацца нумарамі тэлефонаў на дрэве, каб замовіць дровы, сайдынг або бурэнне свідравіны.

Л. Антонаў, фота аўтара

Апошнія навіны