haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

08.10.2014 09:20

1361 прагляд

0 каментароў

У прапануемых вакансіях па Гарадоцкаму раёну заробкі звычайна ў два раза менш, чым сярэдні заробак па раёну

На пачатак кастрычніка ў рэспубліканскай базе вакансій па Гарадоцкаму раёну было 47 вакансій з прапануемым заробкам пераважна ад двух да трох мільёнаў рублёў.

На пачатак кастрычніка ў гэтай базе вакансій было ўсяго 117 працоўных местаў. Пры гэтым найбольшую патрэбу ў працоўных, як увесь апошні час, мае філіял «Гарадоцкі лясгас» ААТ «Віцебскаблдрэў». Зараз патрэба філіяла складае 48 рабочых рук. Прадпрыемству неабходна закрыць пазіцыі па 15 вальшчыках і 19 лесарубах. Вальшчыкам пры наяўнасці пасведчання 6 разраду прапануецца 3 млн. руб, а лесарубам пры наяўнасці 4 разрада — 2 млн. руб.

На другім месцы на рынке працы ў раёне — Гарадоцкі райспажыўсаюз, якому патрэбна работнікі на 26 месцаў: гандляры, павары, кладаўшчыкі і г.д. Пры гэтым тут прапануюць гандлярам 3,7 млн. рублёў пры наяўнасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі і мусіць дастаткова высокай катэгорыі — яе ўзровень у банку вакансій не пазначан.

Традыцыйна маюць патрэбу у працоўных сельгаспрадпрыемствы раёна: Гарадоцкая птушкафабрыка — 11 месц, «Льназавод» — 10, ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» −7.

Сярод пастаянна шукаючых рабочыя рукі і прыватнае прадпрыемства «Гарпрадсвет», якое прадстаўляе паслугі ў клубе «Шайба». У дадзенага прадпрыемства запыт па рабочых на шэсць месцаў: повара, загадчыка вытворчасці, афіцыянтаў, прыбіральшчыцы, вядучага дыскатэкі. Але прапануемы заробак адзін з самых нізкіх у базе вакансій па раёну: 1,8 — 2,0 млн. руб.

На вольныя вакансіі запрашаюцца пераважна асобы з сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Для асоб з вышэйшай адукацыяй маецца толькі адно месца: галоўны эканаміст у ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» на заробак у 3513 тысяч. рублёў.

Нагадаем, што афіцыйна сярэдні заробак па раёну за жнівень склаў 4 млн. 533 тысячы рублёў або 71,8% ад сярэднерэспубліканскага ўзроўня.

Л. Антонаў

Апошнія навіны