haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

08.01.2015 11:59

2586 праглядаў

0 каментароў

Новы рынак у Гарадку быў адкрыты да «Дажынак» з парушэннем беларускага заканадаўства

Гарадоцкі райспажыўсаюз на пачатку новага 2015 года дасылае прадпрымальнікам «навагоднія падарункі» — паведамленні аб ліквідацыі іх гандлёвых месцаў не пазней 10 студзеня.

Мясцовыя ўлады пры падрыхтоўцы да «Дажынак» абяцалі прадпрымальнікам і жыхарам Гарадоччыны новы сучасны рынак. Але час, які прайшоў з пачатку адкрыцця рынка Гарадоцкага райспажыўсаюза па вул. Ўзгор’е, паказаў, што гэты інвестыцыйны праект усё яшчэ не закончаны, а таксама на ім парушаны нормы супрацьпажарнай бяспекі. І цярпець ад безгаспадарчасці мясцовага райспажыўсаюза зноў даводзіцца індывідуальным прадпрымальнікам, якія працуюць на рынку.

Трох месяцаў не хапіла Гарадоцкаму райспажыўсаюзу, каб пасля «Дажынак» абсталяваць стацыянарныя павільёны для гандлю садавінай і гароднінай, а таксама мясам і рыбай. У выніку прадпрымальнікі, якія гандлявалі садавінай вымушаны або закрыць свае гандлёвыя месцы або гандляваць прадуктамі, якія не псуюцца ад мароза. За тры месяца на рынку адкрылі толькі платную прыбіральню ( уваход каштуе 1000 рублёў) і кафетэрый.

Недабудаваныя павільёны

Але большыя праблемы для гаспадара рынка цягне парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў. Праектанты рынка разам з гаспадарамі і адказнымі кантралюючымі органамі не здолелі за год стварыць такое размяшчэнне гандлёвых месцаў, якое адпавядае супрацьпажарным патрабаванням. Аказваецца, што на новым рынку, як і дзесяцігоддзе на старым, не выкананы нормы супрацьпажарных разрываў і шырыны эвакуацыйнага прахода. Пра гэта адразу ў жніўні, а потым у лістападзе пісаў прадпісанні Гарадоцкі аддзел МНЗ, а таксама выставіла аналагічнае патрабаванне і Гарадоцкая пракуратура.

Справа рад ралетаў, які Гарадоцкі райспажыўсаюз мяркуе ліквідаваць

У выніку прадпрымальнікі, якія маюць гандлёвыя месцы ў ралетах, сталі атрымліваць пасля 2 студзеня паведамленні ад першага намесніка старшыні Гарадоцкага райспажыўсаюза А. Адзіночкінай аб вызваленні гандлёвых месцаў не пазней 10 студзеня.

Дадзенае патрабаванне ў чарговы раз прадэманстравала ўзровень працы кіраўнікоў Гарадоцкага райспажыўсаюза, якія не здольны сваечасова выконваць свае службовыя абавязкі. Але зараз зноў ад іх некампетэнтнасці найперш церпяць больш дзесятка прадпрымальнікаў і члены іх сямей, а ў выніку і спажыўцы.

Між тым праблему магчыма вырашыць за кошт адкрыцця даўгачаканых павільёнаў і перамяшчэння асобных ралетаў. Менавіта гэтага дабіваюцца ад райспажыўсаюза і ўладаў зацікаўленыя прадпрымальнікі. Відавочна, што ўзнікшую праблему магчыма было б рашыць і без «навагодніх падарункаў» аб вызваленні гандлёвых месцаў.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Апошнія навіны