haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

11.03.2015 08:44

1338 праглядаў

0 каментароў

Пратэрмінаваная запазычанасць па заробках вырасла, як у краіне так і ў Гарадоцкім раёне

За люты пратэрмінаваная запазычанасць па заробках вырасла ў Віцебскай вобласці з 77 прадпрыемстваў да 176, а ў Гарадоцкім раёне да 6 прадпрыемстваў.

Усяго ў Беларусі ў 510 арганізацыях за люты мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 87,3 тыс. работнікаў. Такім чынам на Віцебскую вобласць прыходзіцца 34,5% арганізацый даўжнікоў, дзе маецца запазычанасць па заробках. Сума пратэрмінаванай запазычанасці па краіне дасягнула 300,6 мільярдаў рублёў замест ранейшай у 171 млрд. рублёў.

Нагадаем, што ў студзені ў спісе даўжнікоў па заробках было пяць прадпрыемстваў Гарадоччыны: ААТ «Гарадоцкі льназавод», КУСГП імя Дзімітрава, КУСГП «Сцяпанавічы». ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» і «Улішыцы-Агра» Віцебскага аддзялення БЧД. У лютым сітуацыю выправілі ў «Улішыцы-Агра» Віцебскага аддзялення БЧД, дзе разлічыліся з даўгамі. Але гэты спіс папоўнілі работнікі КУСГП імя Свердлава і СГУП «Паўночны».

Сярод сельскіх раёнаў паўночнага края найбольшая колькасць даўжнікоў у Мёрскім — 13, Талачынскім — 12, Шумілінскім, Докшыцкім — па 11 і г.д.

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

За студзень пратэрмінаваная запазычанасць па заробках зафіксавана на пяці сельгаспрадпрыемствах раёна

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0/1619/

Апошнія навіны