haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

06.05.2015 14:14

4151 прагляд

0 каментароў

Пры гатэлі «Спартыўны Гарадок» зноў адкрылася кафэ «Трыумф»

З канца красавіка ў гатэлі «Спартыўны Гарадок» па вул. Гагарына працуе кафэ, а бліжэйшым часам адкрыецца і павільён ад піўзавода «Баброў»

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кров» ўзяла ў арэнду кафэ «Трыумф» для арганізацыі грамадскага харчавання ў Гарадку і разлічвае, што яго паслугі будуць карыстацца попытам у жыхароў і гасцей Гарадка. Дзеля гэтага маецца ветлівы персанал, добрая кухня і разнастайнае меню пры адносна невялікіх коштах.

У гэтым меню ёсць блюда беларускай кухні: мачанка з блінамі, мачанка з дранікамі, дранікі беларускія са смятанай, а таксама са шкваркамі і смятанным соусам, салат «Світанак». Пры гэтым кошт гэтых страў ад 24 тысяч рублёў да 48 тысяч. Таксама для наведвальнікаў прапануюцца фірмовыя стравы, разнастайны выбар закусак, другіх страў. Плануецца таксама арганізаваць выраб піцы.

Арэндатары прапануюць спажыўцам дастаўку комплексных абедаў у офіс, банкетнае і выяздное (кэйтэрынг) абслугоўванне, а таксама арганізацыю дзіцячых святаў. ТАА «Кров» таксама" гатовы выканаць заказы па вырабу тартоў, кандытарскіх прысмакаў. Вам дастаткова звязацца з арганізатарамі па тэл. МТС:7104059.

Для летняга сезону побач з гатэлем ТАА «Кров» усталявала фірмовы павільён піўзавода «Баброў» канцэрна «Хайнекен». Арэндатары плануюць яго адкрыць бліжэйшым часам і спадзяецца, што свежае піва на разліў будзе карыстацца попытам у наведвальнікаў.

Л. Антонаў

Апошнія навіны