haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

19.05.2017 16:06

10805 праглядаў

4 каментара

У Гарадку адкрылася новая крама ад дыскаунтэра «Востраў чысціні» з сістэмай зніжак

На гэтым тыдні па вул. Ленінская ў Гарадку адкрылася новая крама ад дыскантэра «Востраў чысціні», які спецыялізуецца на продажы бытавой хіміі, парфумерыі і касметыкі. Адпаведна сучасным метадам гандлю ў краме існуе сістэма зніжак пры наяўнасці дысконтнай карткі.

На вуліцы Ленінская каля аўтавакзала на месце прадуктовай крамы «Юна» адкрылася новая крама ад дыскантэра «Востраў чысціні», які мае крамы ў шматлікіх гарадах Беларусі ў тым ліку і Віцебску.

Гандаль у новай краме арганізаваны па сучасных стандартах праз дысконтныя карткі, са зніжкамі, бонусамі і абвалам коштаў.

Найперш наведвальнікам варта набыць дысконтную картку за 2 рублі, якая дазваляе ўдзельнічаць у акцыі дыскаунтэра і набываць тавары ў траўні са зніжкай на 15%. Як напрыклад на тавары для барацьбы з камарамі і г.д.

Пры гэтым у краме дзейнічае сістэма зніжак тавараў на 50%, якая выстаўляецца на пэўную группу з 6 тавараў на два тыдні. Так зараз гэта прадметы жаночай і агульнай гігіены, кош якіх зменшаны напрыклад з 6 рублёў да 3.

Наогул дыскаунтэр мае свой сайт, на якім сучасныя пакупнікі могуць даведацца значна больш інфармацыі аб сістэме працы дыскаунтэра «Востраў чысціні», які зараз працуе і ў Гарадку: http://ostrov-chistoty.by/

Л. Антонаў

Апошнія навіны