haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

12.10.2017 17:19

1422 прагляда

5 каментароў

У Гарадоцкім раёне пачынаецца грамадскае абмеркаванне наконт будаўніцтва ветрапарку каля в. Загаране

З 10 кастрычніка стартавала грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб’екце: «Будаўніцтва ветрапарку магутнасцю каля 9,9 МВт у Віцебскай вобласці, Гарадоцкім раёне, паблізу в. Загоряне »

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадскасць мае права праводзіць грамадскія абмеркаванні справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будуемых аб’ектаў. І гэтае абмеркаванне павінна праводзіцца да пачатку будаўніцтва аб’екту. Гэтае грамадскае абмеркаванне ініцыявана ТАА «Ініцыятыва развіцця ветраэнергетыкі», якое выступае заказчыкам будаўніцтва ветрапарку.

Заказчык абмеркавання лічыць, што выкарыстанне аднаўляльнай крыніцы энергіі забяспечыць:

 скарачэння залежнасці ад імпарту паліўна-энергетычных рэсурсаў;

 скарачэння колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе;

 зніжэння выкідаў парніковых газаў у навакольнае асяроддзе;

 у адрозненне ад цеплавых электрастанцый, ВЭУ вырабляюць электраэнергію без выкарыстання вады, што дазваляе скараціць эксплуатацыю водных рэсурсаў.

Месца размяшчэння пляцоўкі для будаўніцтва ветрапарку з трох ветраэнергетычных установак маркі: G132-3,3MW(Gameza) магутнасцю па 3,3 МВт кожная выбрана плошча ў паўночнай часткі Гарадоцкага раёна ў 19 км на поўнач ад г. Гарадок каля в. Загаране, дзе размяшчаецца вышэйшая кропка Гарадоцкага ўзвышша.

Неабыкавыя грамадзяне маюць магчымасць азнаёміцца са справаздачай на сайце Гарадоцкага райвыканкаму тут: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/uploads/files/Otchet.pdf . Тут на 164 старонках шмат інфармацыі аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе будучага ветрапарку, а таксама спецыяльнай інфармацыі пра яго будаўніцтва.

Грамадскае абмеркаванне будзе ісці да 9 лістапада. Пад час яго грамадзяне могуць падаваць заўвагі, прапановы зацікаўленым бакам, а таксама падаць заяўку аб правядзенне сходу дзеля абмеркавання справаздачы да 23 кастрычніка.

Будаванне ветрапарку прыдугледжана на 2020 год, калі будзе знойдзены зацікаўлены інвестар.

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/obshchest-ru/

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #1263 12.10.2017 19:11 @ [ без імені ]

    В районе АЗС Хомяково вроде тоже типа ветряк стоит,не работает. А насчет обсуждения - кто народ слушать будет? На последнем референдуме народ не захотел знать,как расходуются бюджетные деньги,а тут ветропарк какой-то.

    1. #1272 13.10.2017 19:42 @ [ без імені ]

      Тот ветряк был для некоторых людишек как повод съездить в Европу,якобы для приобретения опыта в этом направлении.Ветряк не работает,деньги выброшены на ветер,никто не наказан

  • #1266 12.10.2017 22:10 @ [ без імені ]

    Очередной выброс денег. В скором времени запустят атомку и энергии будет через край, будем соседей просить чтоб взяли да ещё и приплачивать будем.

  • #1269 13.10.2017 13:20 @ [ без імені ]

    Нет,просто при каждой стройке или новом проекте денюшки прилипают у начальства к ручкам.вот и забота о людях поперла.Негде в Городке высосать больше.

  • #1271 13.10.2017 19:38 @ [ без імені ]

    Что-то я не припомню,чтобы обсуждался проект лыжеролерной трассы. Да,в принципе,он и обсуждаться не мог,так как не было даже проекта