haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

14.11.2017 16:02

2190 праглядаў

3 каментара

Прадукцыя прымысловасці Гарадоцкага раёна не знаходзіць збыту. Як і ў суседніх раёнах

У гэтым годзе рэзка павялічыліся запасы гатовай прадукцыі — амаль у чатыры разы на складах прамысловых прадпрыемстваў Гарадоччыны ў суадносінах да аб’ёмаў месячнай вытворчасці. І гэта пры тым, што аб’ёмы месячнай вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне значна скараціліся.

Паводле афіцыйных даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў верасні месяцы запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Гарадоччыны дасягнулі 92,4% ад аб’ёму сярэднемесячнай вытворчасці. Фактычна ўжо амаль месяц магчыма не працаваць, каб рэалізаваць існуючыя запасы.

Такі сумны малюнак узнік амаль упершыню, бо ў мінулым годзе па выніках трэццяга квартала запасы прадукцыі складалі толькі 23,4% ад аб’ёму месячнай вытворчасці. А ў гэтым годзе фактычна павялічыліся ў чатыры разы. Такія высокія працэнты запасаў склаліся не ў апошнюю чаргу ў сувязі са значным скарачэннем аб’ёма прамысловай вытворчасці: калі ў мінулым годзе за тры кварталы было выраблена прадукцыі на 17,9 млн. руб., то ў гэтым годзе толькі на 10,9 млн. руб. – менш на 39%.

Але такая кепская сітуацыя не толькі ў Гарадоцкім раёне – яна існуе і ў суседніх раёнах у яшчэ большых памерах. Так запасы гатовай прадукцыі прамысловасці ў Шумілінскім раёне дасягнулі 100,4% пры 14,8% раней ( рост амаль у 7 разоў). А ў Віцебскім раёне наогул адбылося затаварванне складоў, бо запасы дасягнулі 240% ( пры мінулагоднім узроўні ў 40%) ад аб’ёма штомесячнай вытворчасці. Фактычна могуць прадпрыемствы Віцебскага раёна не працаваць больш двух месяцаў.

Такая сітуацыя на ўсходзе вобласці крыху дзіўная, бо ў самой Віцебскай вобласці гэты паказчык толькі 39% і з’яўляецца адным з самых нізкіх у краіне.

Л. Антонаў

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: