haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

12.02.2018 06:39

3413 праглядаў

2 каментара

Асноўныя паказчыкі развіцця Гарадоцкага раёна за 2017 год аптымізму не даюць

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб асноўных паказчыках развіцці раёнаў краіны за 2017 год. Гэтыя паказчыкі Гарадоцкага раёна, як і большасці раёнаў краіны сведчаць, што яны знаходзяцца ў працяглым эканамічным крызісе.

У мінулым годзе найбольшы абвал вытворчасці адбыўся на прамысловых прапрыемствах Гарадоччыны: калі ў 2016 годзе было выраблена прадукцыі на 24,3 млн. рублёў, то ў 2017 годзе толькі на 15,9 млн. рублёў — больш чым на трэць меней, быццам бы здарыўся нейкі катаклізм. Ды і запасы гатовай прадукцыі да сярэднемесячнай вытворчасці выраслі ў працэнтных лічбах амаль у 12(!) разоў з 6,4% да 73,3%.

У фінансавым развіцці прадпрыемстваў раёна крыху зменшылася іх стратнасць: з 10,8 млн. руб. у 2016 годзе да 8,035 млн. руб. у мінулым годзе, ды і мінусавая рэнтабельнасць стала менш — з −4,6% да −3,7%.

Але працягвала свой рост запазычанасць арганізацый раёна па крэдытах з 48,9 млн. руб. у 2016 годзе да 66,0 млн. рублёў у 2017 г. — на 34,9%, у тым ліку і на паліўна-энергетычныя рэсурсы: з 5,5 млн. руб. да 6,7 млн. руб. — на 21,8%.

У сельскайгаспадарцы пры банкруцтве сельгаспрадпрыемстваў «Сцяпанавічы», ААТ «Гарадоцкі льназавод» ды і імя Дзімітрава адбыўся прырост сельскагаспадарчай вытворчасці ў параўнанні з мінулым годам на 3,0%, а годам раней мінусавалі на 4,5% да 2015 года. Гэта адбылося за кошт эфектыўнай дзейнасці філіяла «Віраўлянскі» прыватнага канцэрна «Дзецкасельскі», бо тут сярэдняя вытворчасць малака на адну карову за год упершыню прывысіла 8 тысяч кг — 8027 кг, а сама вытворчасць малака вырасла за год амаль на чвэрць — 24,9%. Менавіта дзейнасць прыватнага прадпрыемства пры закрыцці прадпрыемстваў банкрутаў спрыяла таму, што па раёну вытворчасць малака на карову ўпершыню прывысіла пяцітысячны рубеж — 5 084 кг.

Падобны малюнак развіцця і ў Шумілінскім раёне толькі са значна горшай дынамікай ў сельскай гаспадарцы. У нашых суседзяў за мінулы год вырасла вытворчасць у прамысловасці з 12,4 млн. руб. да 15,7 млн. руб. праўда найперш за кошт працы на склады, дзе запасы гатовай прадукцыі дасягнуль 136,9 % ад месячнай вытворчасці. А ў сельскай гаспадарцы спад вытворчасці дасягнуў 6% у адносінах да 2016 г. , а вытворчасць малака зменшылася з 2772 кг да 2597 кг — амаль у два разы менш у Гарадоцкім раёне.

Яшчэ горшая дынаміка на Шуміліншчыне і ў фінансах. Тут рост атрыманых крэдытаў вырас з 30,6 млн. руб . да 48,9 млн. руб. — амаль на 60%, пры гэтым за топліўна-энергетычныя рэсурсы крэдытаў ужо набралі на 19,8 млн. руб. пры тым, штогодам раней такіх крэдытаў было ўзята на 6,5 млн. рублёў — у тры разы менш.

Падобныя тэндэнцыі развіцця і ў іншых раёнах, як Віцебшчыны, так і па ўсёй Беларусі. Дадзеная дынаміка развіцця правінцыі сведчыць, што краіне неабходна новая эканамічная палітыка, якая мусіць будавацца на новай палітычнай сістэме, дзе будуць рэальныя выбары, а не іх імітацыя.

Леанід Гаравы

1 адзнака 2.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый: