haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

03.01.2019 17:39

2672 прагляда

0 каментароў

Фінансавае становішча арганізацый Гарадоцкага раёна палепшылася, але стратных стала больш

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў чарговыя даных сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў Беларусі за 11 месяцаў 2018 года. Гэтыя даныя засведчылі, што раён спрацаваў з прыбыткам, але стратных прадпрыемстваў стала больш за палову ад існуючых, што стала найгоршым паказчыкам у вобласці.

Статыстычныя даныя наконт прыбытковасці дзейнасці арганізацый раёна засведчылі, што ў працы прадпрыемстваў з’явіўся прыбытак: ад 2 444 тысяч рублёў страты ў мінулым годзе дайшлі да 406 тысяч руб. прыбытку ў гэтым. Але ў арганізацый Гарадоцкага раёна самыя высокая адмоўнасць па рэнтабельнасці прадаж: — 2,0%. Гэта значыць, што арганізацыі раёна не акупляюць свае выдаткі на вытворчасць адзінкі прадукцыі. Прычым гэты паказчык самы горша сярод усіх раёнаў вобласці. Па гэтаму паказчыку на другім месцы Шумілінскі раён —1,6% і на трэццім Шаркаўшчынскі —1,2%.’

Таксама Гарадоцкі раён лідзіруе на Віцебшчыне па працэнтах стратнасці даследуемых арганізацый, які ў гэтым годзе дасягнуў найвялікшага значэння ў рэгіёне: 52,9% з ранейшых 47,1%. Гэта адбылося, бо стратных арганізацый стала 9, а не 8, як было годам раней. Варта адзначыць, што ў бліжэйшых «даганяючых» раёнах — Браслаўскім, Расонскім — толькі 30,0% стратных арганізацый.

Сярод фінансавых паказчыкаў дзейнасці арганізацый раёна істотна палепшылася сітуацыя з пратэрміновай крэдыторскай запазычанасцю: з 65 886 тыс. руб. да 35 309 тыс. руб. — у 1,87 раза менш, а таксама з пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасцю: з 4584 тыс.руб да 4315 тыс. руб. Але па рагнейшаму цяжка арганізацыям разлічвацца з крэдытамі і пазыкамі, бо пратэрмінаванасць з запзычанасцю вырасла з 2 457 тыс. руб. ў 2017 годзе, да 2564 тыс. руб. ў лістападзе гэтага года.

Вышэй адзначаныя паказчыкі фінансавых спраў арганізацый сведчаць, што для кіраўніцтва прадпрыемстваў яшчэ шмат праблемаў у фінансавым аздараўленні арганізацый Гарадоцкага раёна.

Л. Антонаў

Апошнія навіны