haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

13.07.2019 12:48

646 праглядаў

0 каментароў

Рынак у Гарадку: цана на сельскагаспадарчую прадукцыю ў другую суботу ліпеня

Прапануем увазе чытачоў цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю прыватнікаў гарадоцкага рынка 13 ліпеня, каб вырашылі: ці варта ў нядзелю завітаць на рынак.

Публікуем інфармацыю пра цэны на прадукцыю гаспадароў, якія рэалізуюць на рынку ў Гарадку бульбу, гуркі, мёд і г.д.

Больш дзесятка прыватнікаў у сённяшні цёплы сонечны дзень прапанавалі на рынку ў Гарадку як сваю прадукцыю, так і дары прыроды — чарніцы, маліну.

Ранняя бульба на рынку ўстойліва каштуе 1,50 — 2 рубля за кілаграм у залежнасці ад памераў. Для параўнання на Полацкім рынку г. Віцебска яе кошт – 70 кап. – 1,2 рубля.

Вяснавы мёд магчыма набыць па цане 8-10 рублёў за паўлітра і меншым коштам за чвэрць літра і ніжэй. Таксама магчыма набыць і іншую прадукцыю пчалярства. І на рынку з’явіўся трэці прадавец вяснавога мёду.

Значна больш прапаноў стала па маліне. Але яе кошт трымаецца ў памеры 3 рубля за літр і адпаведна паўтара за паўлітр. Магчыма набыць і танней, калі браць оптам 5 літровае вядро.

Свойскія гуркі маюць цану па 2 рублі за кілаграм, а кабачкі каштуюць па 50 кап-1,5 рубля.

Больш стала прапаноў па чорных парэчках, але цана ў 2-2,5 рублі за літр трымаецца і зараз. А чырвоныя парэчкі прапаноўваюцца па цане рубль за літр. Цана літра чарніц ранейшая -- 4 рублі, як і тыдзень раней.

Малочнай прадукцыі на рынку ў 11 гадзін ужо не было, але яшчэ прапаноўвалі дзесятак курыных яіц за 3 рублі.

У другую суботу ліпеня на рынку з’явіліся вішні па цане 3,5 рубля за літр.

Варта адзначыць, што ўся сельскагаспадарчая прадукцыя на рынку праходзіць санітарна-ветэрынарны кантроль.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Апошнія навіны