haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

24.09.2019 19:13

533 прагляда

0 каментароў

На аукцыёны выстаўляецца розная маёмасць з Гарадоцкага раёна: ад майстэрні да сталовай

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на працягу месяца выстаўляе на аўкцыён розныя будынкі, як аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама, так і Гарадоцкага лясгаса і самаго райвыканкама ў розных месцах Гарадоцкага раёна.

Першым мусіць адбыцца аукцыён па продажу маёмасці, якая ёсць у г.п. Езярышча і належыць аддзелу па адукацыі Гарадокага райвыканкаму. Гэтыя будынкі: будынак майстэрні 1945 года, клас гародніцтва і хлеў выстаўляюцца другі раз і паніжаны у кошце на 20%. Так хлеў 1964 года плошчай 27,8 кв.м. плануюць прадаць за 625 гублёў, а майстэрню плошчай 237,9 кв.м. за 21160 рублёў.

Гэты аукцыён мусіць адбыцца 30 кастрычніка ў будынку камітэта «Віцебсаб лмаёмасць» па адрасу: г. Віцебск вул. Праўды, 38, а апошні дзень падачы заяўкі — 27 верасня да 16.00. Пры гэтым удзельнік, які стаў пераможцам аўкцыёну (прэтэндэнтам на куплю), пасля заканчэння аўкцыёну абавязаны: падпісаць пратакол аўкцыёну; не пазней за 10 рабочых дзён пасля зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, уключаючы расходы, звязаныя з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення, выдаткі, звязаныя з фарміраваннем зямельнага ўчастка і змяненнем зямельнага ўчастка ў выніку такога фарміравання, з дзяржаўнай рэгістрацыяй у дачыненні да гэтага ўчастка. Таксама не пазней за 12 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну пераможца мусіць заключыць дамову куплі-продажу нерухомасці і дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

Яшчэ адзін аукцыён плануецца правесці 21 кастрычніка па продажу будынка лясніцтва ў аг. Бычыха, які быў пабудаваны толькі ў 2002 годзе. Ранейшая аб’ява аб продажы гэтага будынка была дадзена ў газеце «Рэспубліка» 15 жніўня Гарадоцкім лясгасам. Зараз цана будынка зніжана на 20% і яго першапачатковы кошт складае 6100 рублёў. Гэты цагляны адміністрацыйны будынак з хлевам мае плошчу 144 кв. м. і магчыма знойдзе жадаючых пакупнікоў.

Самая ж дарагая маёмасць на аукцыён прапануецца ў Гарадку, дзе выстаўляецца будынак сталовай 1986 года пабудовы па адрасу вул. Баграмяна, 39. Гэты двух-трохпавярховы будынак з падваламз участкамі каналізацыйнай, вадаправоднай, цеплавой, электрычнай сетак мае плошчу аж 2 554 кв. м.. Адпаведна першапачатковая цана будынка запрашваецца ў 870 960 рублёў.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00, апошні дзень прыёму дакументаў 24 кастрычніка да 16.00 па адрасе: г. Віцебск, вул. Праўды, 38, каб. 302. Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў 28 кастрычніка з 14.00 да 16.00. Да ўдзелу ў таргах не дапускаюцца ўдзельнікі, якія не прайшлі заключную рэгістрацыю, а аукцыён адбудзецца ў гэты ж дзень у 15 гадзін.

Больш інфармацыі пра маёмасць і умовы аукцыёна магчыма даведацца ў камітэта "Віцебскаблмаёмасць"па тэл. +375212 65-34-71, сайты www.gki.gov.by , www.fondgosim.vitebsk.by або е-mail:gosim@vitebsk.by, gosim.aukcion@vitebsk.by.

.

Л.Антонаў

Апошнія навіны