haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

02.10.2019 18:45

300 праглядаў

0 каментароў

Аграрыі Гарадоцкага раёна выбраліся з глыбокай ямы па збожжу і нарошчваюць патэнцыял па малаку

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя аб развіцці Гарадоцкага раёна за восемь месяцаў гэтага году ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году. Гэтыя даныя ўтрымліваюць інфармацыю і аб вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. Прыведзеныя даныя цікавыя і ў святле шырока прапагандзіруемых абласных «Дажынак — 2019» у г. Браславе.

Варта адзначыць, што цяпер статыстыкі збіраюць значна менш лічбаў аб развіцці сельгасвытворчасці за 8 месяцаў, чым, напрыклад, пяць гадоў таму. Але і ў гэтым годзе прыводзяцца лічбы па намалоце збожжа (без кукурузы) па стану на 1 верасня. Так у Гарадоцкім раёне ў гэтым годзе намалот збожжа склаў 31 458 тон, што значна больш правальных мінулагодніх 22 285 тон. І па гэтаму паказчыку роста ў 149,8% Гарадоцкі раён выйшаў аж на трэццяе месца ў вобласці пасля Віцебскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Відавочна, што праз год такога росту быць ня можа.
Як кажуць, нам бы рубеж пяцігадовай даўніны з 2014 году дасягнуць у 40 895 тон і то было б дасягненне. Праўда варта адзначыць, што тады годам раней было толькі 32 008 тоны збожжа.
Іншыя статыстычныя паказчыкі маюць мінусавую тэндэнцыю, а не плюсавую. Гэта датычыцца нарыхтоўкі кармоў з траў: было нарыхтавана ў мінулым годзе 17 330тон кармавых адзінак, а ў гэтым толькі 17 330 тон, а ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлызамест 16,0 стала 14,7.
Аналагічна ў мінусе Гарадоцкі раён па вытворчасці жывёлы і птушкі з 5273 тон 2018 г. да 4 741 тоны гэтага году.
Але ёсць сфера сельскагаспадарчай вытворчасці — жывёлагадоўля, дзе Гарадоцкі раён упэўнена выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі у вобласці ў вытворчасці па малаку. Дзякуючы сучасным капіталістычнгым падыходам да жывёлагадоўлі ў філіялале Віраўлянскі расейскага канцэрна «Дзецкасельскі» Гарадоцкі раён павялічыў вытворчасць малака за восемь месяцаў з 20 938 тон да 23217 тон. Таксама лепш сталі надоі ад каровы: з 3756 кг да 3915 кг.
Мы вам распавялі пра ўсе паказчыкі статыстычных даных па Гарадоцкаму раёну — дададзім, што вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася ў гэтым годзе на 2,1% ў адрозненні ад 0,3% мінулага году.
І знікненні з статыстычнай справаздачнасці па сельскай гаспадарцы дадзеных аб пагалоўе жывёлы сведчанне змяншэння іх колькасці, якую не варта дэманстраваць.

Паводле: http://www.belstat.gov.by/
Л. Антонаў

Апошнія навіны