У трэццім квартале 2019 года найбольшы экспарт турыстычных паслугаў зноў атрымаў гатэль «Спартыўны гарадок» 89,64 тысяч даляраў або ў 2,21 разы больш, чым за тры кварталы адпаведнага перыяду мінулага году. Тады было аказана паслуг у 40,4 тыс. долараў. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР і ўжо пэўнаму аўтарытэту базы ВАЦАР у Расіі. Так за гэты год тут пабывала 22 каманды па лыжах, біятлону, воднаму полу з Расіі, Украіны і Польшчы, як агульнай колькасцю 515 чалавек. Усяго ж у гатэлі было прынята 1529 чалавек.
На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК «Лосвіда», дзе іх было аказана на 32,03 тыс. даляраў — прырост 31%. Тут ўсяго з пачатку года адпачыла 1363 чалавека і амаль трэць — 423 — замежнікі.
На трэццім месцы па экспарту паслугаў сваёй інфармацыі ПУП «Паўазер’е», дзе пабывала толькі 2 замежніка з 306 гасцей, а паслуг аказана на 24,42 тыс. дал. — рост у 77% да мінулага году.
За трэцці квартал актыўна прымалі гасцей у Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам: тут было прынята 819 чалавек і з іх 330 замежнікаў. Праўда за гэтыя паслугі было атрымана толькі6,8 тыс. даляраў — менш, чым іншымі аб’ектамі турызма Гарадоччыны.
Вышэй за мінулагодні ўзровень экспартных паслугаў выйшла Гарадоцкая «БАПР» — 20,0 тыс. дал. — 122%. Пры гэтым Гарадоцкая «БАПР» прыняла 36 турыстаў з краін далёкага замежжа — Польшчы — 14, Чэхіі —3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі — па два турыста, Славеніі — адзін у межах бязвізавага наведвання Беларусі і 8 з Расіі.
Усяго экспарт турспаслугаў за тры кварталы склаў па Гарадоцкаму раёну 189,39 тыс. даляраў, што ужо больш гадавога задання. Пры гэтым на нашых турыстычных аб’ектах адпачыла 4159 госця, з якіх 1316 прыехала з-за межаў Беларусі.
Леанід Гаравы