haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

07.11.2019 18:15

176 праглядаў

0 каментароў

Што трэба змяніць, каб мы сталі больш зарабляць? Ім --- палацы, а ліверка --- нам?..

Прадукцыйнасць працы беларуса амаль у 6 разоў ніжэйшая, чым у еўрапейца. А між працаўнікамі дзяржаўнага прадпрыемства і прыватнага — розніца ў 2 разы. Няўжо беларусы не ўмеюць працаваць?

«Асноўны момант — максімальная колькасць аб’ектаў. Маштабаваць колькасць аб’ектаў. Рабіць не пяць, а дваццаць. І за кошт гэтага і больш прадукцыйнасць працы і больш заробак», — тлумачыць сваё бачанне эфектыўнай працы дырэктар будаўнічай кампаніі «АртБудГрад» Іван Матвееў.

У Івана — будаўнічая фірма і сотня будаўнікоў пад кіраваннем, замовы распісаныя на год наперад. Ён імкнецца заўсёды мець аптымальную колькасць аб’ектаў у працы. Тады брыгады рабочых занятыя ўвесь час.

У каштарысе кожнага аб’екту доля заробкаў рабочых вызначаная. Колькі зрабіў — столькі і атрымаў. Ніхто не атрымлівае грошай проста так. У той жа час ніхто не ўлягае за капейкі.

Прадукцыйнасць працы — гэта агульная выручка, падзеленая на колькасць работнікаў.

Калі лічыць паводле валавога прадукту, то ў 2017 годзе адзін беларус вырабляў прадукцыі на 13 тысяч долараў. У Польшчы гэты паказнік складаў амаль 57 тысяч, у Еўразвязе — 82 тысячы, а ў ЗША — 111 тысяч долараў.

Нават дзяржаўныя эканамісты прызнаюць, што нашыя вытворчасці нетэхналагічныя, дужа стратныя ў плане матэрыялаў і энергаёмістасці і далёкія ад сучасных галоўных тэхналогіяў.

«Калі ўзяць, напрыклад, азіяцкія краіны, якія 30 гадоў таму былі ў такім жа становішчы, як Беларусь, то сёння яны апярэджваюць нас у 3–5 разоў. Краіны Усходняй Еўропы, з якімі мы былі на адным узроўні, апярэджваюць нас больш чым напалову», — прыводзіць прыклады эканаміст Яраслаў Раманчук.

Высокія падаткі робяць нашую прадукцыю неканкурэнтаздольнай. Крэдыты для бізнесу дарагія, а мытныя бар’еры абмяжоўваюць выхад на міжнародны рынак. А які заробак плаціць працаўнікам, вырашае не ўласнік, а чыноўнік.

«Намінальная заработная плата павялічылася на 14 %, а прадукцыйнасць працы — на 1,3 %. Вось за такое трэба расстрэльваць, таму што 14 % праелі, а вы сталі працаваць лепш усяго толькі на 1,3 %. Вы не даганяеце краіны Усходняй Еўропы, вы адстаяце», — абураецца эканаміст.

Пры такім росце прадукцыйнасці працы рост заробку мусіць быць не большы за 0,5 %. Астатняе трэба інвеставаць у развіццё.

Рост прадукцыйнасці даюць аўтаматызацыя і рабатызацыя. І ўдзел у міжнародных ланцугах вытворчасці са сваім канкурэнтаздольным прадуктам.

«Не заўсёды прадукцыйнасць працы трэба ставіць у аснову. Калі думаць толькі пра тое, як зрабіць больш вырабаў за адзінку часу, то гэта можа прывесці да таго, што ўпадзе якасць», — лічыць Аляксандра Нехарошава, дырэктарка кампаніі «СтоўнТэк».

Нехта сцвярджае, што беларус ніколі не будзе працаваць гэтак адказна, як немец, бо іншы менталітэт. Але эфектыўных работнікаў на рынку хапае — іншыя ў прыватніка проста не прыжываюцца. Таму ўсе магчымасці павысіць прадукцыйнасць працы ёсць — галоўнае, стварыць на тое неабходныя ўмовы.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

https://belsat.eu/

Апошнія навіны