haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

17.01.2020 17:52

205 праглядаў

0 каментароў

«Хацелася б трошкі падняць гэтую суму»: у работнікаў завода ў Давыд-Гарадку зарплата — 170-180 рублёў

Памочнік кіраўніка дзяржавы, інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч 16 студзеня правёў прыём грамадзян на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Сярэдні заробак за 2019 год тут склаў усяго 381 рубель, паведамляе СТБ.

Работнікі прадпрыемства самі звярнуліся па дапамогу ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«170-180 рублёў зарплата, і хацелася б трошкі падняць гэтую суму. Калектыў ужо стварыўся, і мы хочам працаваць у адным вызначаным коле, на сваім сталым месцы. І былі б нейкія паляпшэнні ў нашым заводзе», — распавяла супрацоўніца завода Ганна Якімовіч.

Так як пра гэту сітуацыю «ніхто» да прыезду памочніка кіраўніка краіны не ведаў, то было прынята рашэнне ўзяць сітуацыю на заводзе пад кантроль.
https://nn.by/?c=ar&i=244595

Апошнія навіны