haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

13.01.2021 09:13

195 праглядаў

0 каментароў

Насельніцтва Беларусі ў 2020 годзе «раздзярбаніла» ЗВР амаль на 2 мільярды долараў

Палітычная і эканамічная турбулентнасць з-за сфальсіфікаваных выбараў, татальнага беззаконня і неапраўданага гвалту ў дачыненні да насельніцтва разам з каронавірусам і традыцыйнымі дэвальвацыйнымі чаканнямі пад канец каляндарнага года прывялі да таго, што насельніцтва Беларусі ў 2020 годзе толькі дзеля скупкі замежнай валюты прымусіла Нацбанк РБ вывесці з золатавалютных рэзерваў $1,969 млрд.

Толькі ў снежні 2020 года чыстая купля валюты насельніцтвам вырасла да $230,897 млн. з $98,959 млн. у лістападзе, гаворыцца ў справаздачы Нацбанка, перадае АФН.

Купля замежнай валюты насельніцтвам Беларусі ў снежні 2020 года склала $1018,902 млн., што на $217,632 млн. або 27,16% больш, чым у лістападзе мінулага года.

Купля наяўнай валюты ў снежні склала $613,75 млн. і вырасла на 128,215 млн., або 26,41% у параўнанні з папярэднім месяцам, купля безнаяўнай валюты склала $405,153 млн., што на $89,417 млн. або 28,32% больш, чым у лістападзе.

Продаж замежнай валюты насельніцтву Беларусі ў снежні 2020 года склаў $788,005 млн., што на $85,693 млн., або 12,2% больш, чым у лістападзе. Продаж наяўнай валюты ў лістападзе склаў $584,336 млн., і вырас на $57,81 млн. або 10,98% у параўнанні з папярэднім месяцам, продаж безнаяўнай валюты склаў $203,669 млн., што на $27,884 млн., або 15,86% больш, чым у кастрычніку.

Чыстая купля валюты насельніцтвам Беларусі ў снежні 2020 года склала $230,897 млн., а з пачатку года вырасла да $1,969 млрд.

У наяўным сегменце ў снежні насельніцтва выступіла чыстым пакупніком валюты на суму $29, 414 млн., з пачатку года чыстая купля наяўнай валюты склала $147,5 млн. у безнаяўным сегменце чыстая купля валюты ў снежні склала $201, 484 млн., з пачатку года — $1,822 млрд.

Усяго ў 2020 годзе насельніцтва набыло $10,2239 млрд., прадало $8,2542 млрд.

https://novychas.by/ekanomika/naselnictva-belarusi-u-2020-hodze-razdzerbanila

Апошнія навіны