haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Эканоміка

29.07.2021 14:39

504 прагляда

0 каментароў

Менскія ВНУ падвышаюць плату за навучаньне: да 5000 рублёў за год

Цана платнага навучаньня падвышаецца ў бальшыні ВНУ Менску. Рэгіянальныя ўстановы пра падобнае пакуль не заяўлялі.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце новы памер аплаты будзе ўведзены з 1 верасьня, яна вырасьце прыкладна на 10%.

«Цана навучаньня на 2021/2022 год вызначаная ў памеры эканамічна абгрунтаваных затратаў, неабходных для рыхтаваньня спэцыялістаў. Пры гэтым улічаныя наступныя зьмены: ад 1 студзеня павялічаныя памеры базавай стаўкі з 185 да 195 рублёў і базавай велічыні з 27 да 29 рублёў. Таксама павялічаны памер мінімальнай заробнай платы з 375 да 400 рублёў», — паведаміла прэс-служба БНТУ, адзначыўшы, што ад згаданых паказьнікаў наўпрост залежаць памеры акладаў і прэміяў работнікам ВНУ.

Цана падвысіцца і для першакурсьнікаў. Так, калі раней залежна ад факультэту і спэцыяльнасьці яна вагалася ад 3633 да 3875 рублёў, то цяпер будзе ад 3996 да 4263 рублёў. У сярэднім падвышэньне складзе 9,9%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Суд над маладосьцю». Вынесьлі выракі ў «справе студэнтаў»

У прыёмнай камісіі Белдзяржунівэрсытэту назвалі кошт навучаньня за першы курс на некалькіх факультэтах. Даражэй за ўсё займацца на спэцыяльнасьцях «Эканамічнае права» і «Міжнароднае права» — 5061 рублёў, або ў эквіваленце 2000 даляраў.

Журналістыка аўдыёвізуальная і міжнародная — 4257 рублёў, вэб-журналістыка і інфармацыя і камунікацыя — 4006 рублёў, філязофія — 3293 рублі, сацыяльныя камунікацыі, псыхалёгія — 4006 рублёў. На філялягічным факультэце навучаньне па ўсіх спэцыяльнасьцях будзе каштаваць 3865 рублёў, акрамя ўсходняй філялёгіі (4500 рублёў). Летась беларуская і расейская філялёгія былі 2900 рублёў, падаражэньне без малога на 1000 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Студэнту хімфаку БДУ Баярскаму чацьвёрты раз адмовілі ў зьмене меры стрыманьня

Кошты ў БДУІР вырасьлі як на вочнае, так і на завочнае навучаньне. Так, першы і другі курсы на факультэце кампутарных сыстэмаў і сетак па ўсіх спэцыяльнасьцях каштавалі 3550 рублёў. Цяпер будзе 3900 — плюс 350 рублёў. Студэнтам-платнікам факультэту інфармацыйных тэхналёгій і кіраваньня ў мінулым годзе за першы курс трэба было заплаціць 3550 рублёў, за другі — 3390. У гэтым годзе — 3900 і 3720 рублёў адпаведна. Што тычыцца завочнага навучаньня, для ўсіх спэцыяльнасьцяў у мінулым годзе 1–2 курс навучаньня каштаваў 1280 рублёў, а ў гэтым ужо 1350.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце таксама сказалі, што загад на новыя расцэнкі ўжо ёсьць.

«2700 рублёў — такая цана была ў мінулым годзе на першым курсе дзённага аддзяленьня. Павелічэньне будзе дзесьці на 10%», — сказалі ў прыёмнай камісіі ўнівэрсытэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Добры дзень, хачу працаваць з вамі на „машыну рэжыму“». Як сёлетнія выпускнікі зьбіраюцца на разьмеркаваньне

Таксама падаражэе навучаньне ў Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце — новыя расцэнкі зьявяцца на сайце бліжэйшым часам.

Раней начальнік галоўнага ўпраўленьня Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч на прэс-канфэрэнцыі публічна запэўніваў: падвышаць кошт адукацыі першакурсьнікам сёлета не плянуюць.

https://www.svaboda.org/a/31380967.html

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Апошнія навіны