haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

О городе География Строение поверхности

Будова паверхні

1. Уплыў старажытнага ледавікоўя

З геалагічнай будовай цесна звязаны асаблівасці рэльефу Гарадоцкага раёна. Вызначальным чыннікам ў форміраванні рэльефу стала старажытнае зледзяненне. Беларускія геолагі вылучаюць пяць зледзяненняў. Насоўваліся ледавікі са Скандынавіі. Апошняе паазерскае зледзяненне (95-10 тыс.гадоў назад) займала толькі поўнач Беларусі, г.з. тэрыторыю раёна.

Ледавіковыя адклады з валуноў і галькі, перамешаныя з глінай і пяском, называюць марэнай: утвораны ледавікамі рэльеф — марэнным рэльефам. Сляды старажытнага зледзянення — гэта марэнныя ўзвышшы і ўзгоркі, ледавіковы азеры, валуны на палях і лугах — гэта тыповы рэльеф раёна.

2. Формы рэльефу

Рэльеф нашай тэрыторыі ўтварыўся дзякуючы сукупнасці унутраных і знешніх фактараў рэльефаутварэння. На сучасны воблік паверхні раёна зрабілі вялікі уплыў няроўнасці крышталічнага падмурку, ледавіковыя нашесці, вада, вецер, ваганні тэмператур. Паколькі рэльеф набыў сучасныя рысы ў асноўным пасля паазерскага ледавіка, то яго можно класіфікаваць як ледавіковы і водна-ледавіковы, бо асноўныя формы паверхні утвораны ці дзейнасцю і адкладамі ледавіка, ці дзейнасцю вады, што сцякала з яго ў час адступлення.

У рэльефе раёна адносна роўныя мясціны чаргуюцца з узгоркамі. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца у межах Гарадоцкага узвышша (88%). Гарадоцкае ўзвышша уваходзіць ў склад Беларускага паазер’я. На ўсходзе мяжуе з Суражскай нізінай, на поўдні — па даліне Заходняй Дзвіны з Віцебскім ўзвышшам, на захадзе — з Полацкай нізінай, на поўначы адгор’і ўзвышша пераходзяць ў Невельскае ўзвышша Расіі. 58% тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 170-180 м, 32% на вышыні 200 м. і больш. Найвышэйшы пункт 259 м. знаходзіцца каля вёскі Загараны Бычыхінскага сельвыканкама. Узвышша прыўзнята над суседнімі нізінамі на 100 м. Найбольш нізкая адзнака 140 м. (урэз ракі Обаль на захадзе).

Паверхня раёна фарміравалася працяглы геалагічны час пад уплывам унутраных і знешніх працэсаў. Рэльеф цесна звязаны з асаблівасцямі будовы крышталічнага фундамента. Гарадоцкае ўзвышша прымеркавана да Беларускай антэклізы і яе схілаў. Сучасны рэльеф сфарміраваўся на пратягу антрапагену, пераважна пад уплывам эразійна-акумуляцыйнай дзейнасці ледавікоў, цякучых расталых вод, асадканамнажэння прыледавіковых азер.

У форміраванні рэльефу ўдзельнічалі ледавікі ўсіх зледзянненяў, канчаткова ён аформлены ў час адступлення паазерскага ледавіка. У выніку зледзяненняў утварылася магутная тоўшча адкладаў, ў якіх чаргуюцца ледавіковыя, водна-ледавіковыя, алювіальныя, азерныя і балотныя напластаванні.

Спалучэнні форм рэльефу, абумоўленыя геалагічнай будовай тэрыторыі і адпаведнымі рэльефаўтваральнымі фактарамі утварылі на тэрыторыі раёна тып рэльефу: узгорыста-марэнны і формы рэльефу: крутасхілістыя грады, узгоркі, валы, лагчыны сцеку, забалочаныя паніжэнні, азерныя катлавіны і эолавыя формы рэльефу. Таму паверхня уяўляе сістэму канцова-марэнных град даўжыней 8-10 км і шырыней 2-3 км, падзеленых глыбокімі (да 40 м) рачнымі далінамі, западзінамі і лагчінамі.

Водна-ледавіковымі патокамі ўтвораны раўніны, грады, озы і камы. Азерна-ледавіковая раўніны пашыраны ў заходняй частцы раёна на ўскраіне прылегаючай Полацкай нізіне і у паўднева — ўсходняй частцы на прылегаючай Суражскай нізіне.

На тэрыторыі Гарадоцкага лясгаса размешчана Удзебненская града.

Озы маюць выгляд вузкіх звілістых град, якія выцягнуты пераважна ў напрамку руху ледавіка. Складзены озы пяскамі, гравіем, галькай і валунамі. На тэрыторыі раёна яны размешчаны ў ландшафтна-геамарфалагічным заказніку «Халамер’е».

Камы — водна-ледавіковыя ўтварэнні, якія ўзніклі пры адступленні ледавіка ў праталінах і шчылінах «мертвага» леду. Яны маюць акруглую купалападобную форму. Складзены слаістымі супескамі і суглінкамі з вялікай колькасцю валуноў на паверхні.

  1. Дробна — і сярэднеўзгорыстае камавае узвышша з лагчынамі і азерамі знаходзіцца ў паўднева-усходняй частцы раёна — Кудзіны, Газьба, Марчанкі, Лугаўскія, Зайкава, Лыськова, Хмяльнік.
  2. Сярэдне — і буйнаўзгорыста-градавае марэннае узвышша з камамі і лагчынамі размешачана ў цэнтральнай частцы — Гуркі, Хвошна, Мехавое, Дражакі, Бычыха, Малашанкі, Вархі.
  3. Дробнаўзгорыста-ўвалістае марэннае ўзвышша з камамі, озамі, азерамі, далінамі і лагчынамі — ад Халамер’я да Новых Вайхан.
  4. Дробнаўзгорыстае марэннае ўзвышша з камамі і лагчынамі ў раёне весак Рамні, Фралова, Стадолішча.
  5. Плоскахвалістая марэнная раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі, далінна-лагчынным расчляненнем — в. Баброўшчына, Пралетарск.
  6. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з камамі, западзінамі, азерамі, далінна-лагчынным расчляненнем — Н.Болецк, Гарадок.
  7. Плоскаўзгорыстая водна-ледавіковая раўніна з озамі, камамі, лагчынамі, азерамі — на паўночным захадзе.
  8. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, азерамі, далінамі, лагчынамі — з поўначы на поўдзень ў заходняй частцыад Езярышча да Баравых, в. Мяжа
  9. Плоскахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі — Вярэчча, Смалоўка, Раманава, Пальмінка.
  10. Плоская азерна-ледавіковая нізіна з участкамі водна-ледавіковай раўніны, дзюнамі, азерамі, лагчынамі — усход раёна (выступ).
  11. Старажытная лагчына сцеку з лагчыннымі азерамі, камамі, озамі, дзюнамі — Канашы, Ноўка.

Эоловыя формы рэльефу ўтварыліся ў выніку намнажэння перанесенага ветрам пяску рачнога, азернага і водна — ледавіковага паходжання. Размешчаны яны ў ландшафтна-геамарфалагічным заказніку «Вярэчча».

3. Геамарфалагічнае раяніраванне

У залежнасці ад геалагічнага ўзросту, асаблівасцей марфалогіі, ступені пераапрацоўкі рэльефу другаснымі працэсамі вылучаюць геамарфалагічныя вобласці. Тэрыторыя Гарадоцкага раёна адносіцца да геамарфалогічнай вобласці: Беларускае Паазер’е, ў якое уваходзяць наступныя геамарфалагічныя вобласці раёна: Гарадоцкае узвышша, ускраіна Полацкай нізіны і захад Суражскай нізіны.

Гарадоцкае ўзвышша, на паўночным усходзе Беларусі, уваходзіць ў склад Беларускага Паазер’я. Займае частку Віцебскага, Лезненскага і Шумілінскага раёнаў Віцебскай вобласці. На ўсходзе мяжуе з Суражскай нізінай, на поўдні — па даліне Заходняй Дзвіны з Віцебскім ўзвышшам, на захадзе — з Полоцкай нізінай, на поўначы адгор’і ўзвышша пераходзяць у межы Расіі і зліваюцца з Невельскім узвышшам (раней даследчыкі лічылі іх адным узвышшам і называлі Невельска-Гарадоцкім). З поўначы на поўдзень узвышша працягнулася на 60-70 км, з захаду на ўсход — на 40-45 км, плошча 3,3 тыс. кв. км. Найвышэйшы пункт 259 м над узроўнем мора. Узвышша прыўзнята над суседнімі нізінамі на 100 м.

У фарміраванні рэльефу удзельнічалі ледавікі ўсіх зледзяненняў, канчаткова аформлена ў час адступання паазерскага ледавіка (браслаўская стадыя). Паверхня — сістэма канцова-марэнных град даўжыней 8-10 км і шырыней 2-3 км, падзеленых глыбокімі (да 40 м) рачнымі далінамі, западзінамі і лагчынамі. Трапляюцца адзінкава і ў групах камавыя ўзгоркі вышыней да 20 м са стромкімі схіламі.

Карысныя выкапні: керамічныя гліны, пясчана-жвіравы матэрыял, торф.

Рачная сетка належыць да басейна Заходняй Дзвіны: рэкі Усыса, Чарняўка, Чарнуйка (прытокі Обалі), Лужаснянка, Аўсянка:, на усходнім схіле ўзвышша пачынаецца р. Ловаць (басейн Нявы). Найбольшыя азеры: Езярышча, Лосвіда, Кашо, Вымна, Заронава. Разарана 25%, пад лесам 30% тэрыторыі.

Полацкая нізіна, у цэнтральнай часцы Беларускага Паазер’я. На нізіне часткова знаходзіцца Гарадоцкі раён. Нізіна працягнулася з паўдневага захаду на паўночны ўсход амаль на 200 км ўздоўж р. Заходняя Дзвіна. Яе шырыня з поўначы на поўдзень ад 40 да 80 км, плошча 13,3 тыс. кв. км. З усходу абмяжоўвае Гарадоцкае узвышша. Рэльеф нізіны плоскі і плоскахвалісты, сярэднія вышыні 120-140 м, на ўскраінах да 160 м на узроўнем мора.

Нізіна ўтварылася на месцы прыледавіковага вадаема, які існаваў у час адступання апошняга ледавіка паазерскага зледзянення (18-20 тыс. гадоў назад). На дне вадаема намнажаліся азерна-ледавіковыя адклады — пяскі, галька, стужачныя гліны. Месцамі на пясчаных грунтах над дзеяннем ветру ўтварыліся пясчаныя ўзгоркі — дзюны. Нізіна значна забалочаная, чаму спрыяюць плоская паверхня і водатрывалыя грунты (суглінкі і гліна).

Пад лясамі 34% тэрыторыі, пераважаюць хваевыя, захаваліся участкі яловых лясоў, дубровы. Пад ворывам 35 % тэрыторыі.

У межах нізіны ў галоўную раку Заходнюю Дзвіну ўпадаюць Обаль, Сосніца, Палата, Дрыса з Нішчай, Дзісна з Бірветай, Дрысвятай, Янкай, Мнютай (злева). Захаваліся азеры, найбольшыя Богінскае і Ельня.

Суражская нізіна, на ўсходзе Беларускага Паазер’я. Займае частку Гарадоцкага раёна, з якім мяжуе на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 60 км, з захаду на ўсход на 25 км, плошча 1,5 тыс кв. км. Паверхня нізіны плоскахвалістая, ускладнена пясчанымі ўзгоркамі-дзюнамі вышыней да 10 м, лагчынамі і азернымі катлавінамі. Ваганні адносных вышынь 2-3 м.

Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, даламіт, пясчана-жвіравы матэрыял, торф.

Рэкі Заходняя Дзвіна з прытокамі Каспля, Усвяча (з Аўсянкай). Найбольшыя азеры Вымна. Ціеста, Сясіта. Пад ворывам да 20%, пад лесам каля 30% тэрыторыі.