Карысныя выкапні
Гарадоцкі раён не вельмі багаты на карысныя выкапні. Платформеная будова тэрыторыі, адсутнасць значных геалагічных працэсаў спрыялі назапашванню карысных выкапняў асадкавага паходжання (нярудныя). Найбольш распаўсюджаныя карысныя выкапні: торф, гліны, пясчана-жвіравы матэрыял, сапрапель, даламіт
Торф
Вядомы 282 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 83 млн.т. Найбольшае з іх — Чырвоны Мох — знаходзіцца на ўсходзе раёна, ў вадазборы рэк Аўсянка і Ловаць. Плошча 2,7 тыс.га у межах прамысловага покладу 1,8 тыс.га. Сярэдняя глыбіня торфу 2,55 м, запасы яго 7,9 млн.т. Балота часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
282 балоты адносяцца да Гарадоцка — Чашніцкага тарфянога раёна, іх агульная плошча 28,3 тыс.га. Яны падзеляюцца на нізінныя — 19,5 га, вярховыя — 6,4 га, пераходныя — 2,4 га. Асноўныя балотныя масівы Абрамнае, Лукашоўскі Мох, Вялікае Сяльцо.
Гліны
У радовішчы глін, размешчаным за 0,2 м ад вескі Бязносенкі, разведаныя запасы складаюць 860 тыс.кв.м. Гліны карычневыя, цемна-карычневыя, легкаплаўкія, магутнасць карыснай плошчы ад 1 да 10 м. Яны могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Радовішча глін Высекі знаходзіцца за 4,5 км на поўдзень ад г.п.Езярышча. Разведаныя запасы — 132 тыс.м3. Магутнасць тоўшчы ў сярэдзіне — 2,1 м.
Радовішчы глін і суглінкаў «Новае жыцце» знаходзяцца ва ўрочышчы «Разыграй» за 3 км на ўсход ад Гарадка. Разведаныя запасы — 755 тыс.м3. Гліны чырвона-карычневыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы —
Пясчана-жвіравы матэрыял
Размешчаны 5 найбольш буйных радовішчаў пясчана-жвіравага матэрыялу з запасамі 72,9 млн.м3 (Загузскае, Прывадзіна, Вышадскае, Слабадское, Каменскае, Лахі). Лахскае радовішча пяскоў знаходзіцца за 1 км на ўсход ад в. Лахі. Разведаныя запасы — 224 тыс.м3, перспектыўныя −177 тыс.м3. Магутнасць карыснай плошчы
Прывадзіна — радовішча пясчана-жвіравага матэрыялу — знаходзіцца ля в. Бабінавічы. Разведаныя запасы — 12,7 м3. Пясчана-жвіравая сумесь і пяскі прыдатныя для будаўнічых работ, вытворчасці бетону і дарожнага будаўніцтва.
Каменскае радовішча пясчана-жвіравага матэрыялу — на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Каменка. Перспектыўныя запасы −632 тыс.м3.
Загузскае радовішча пясчана-жвіравага матэрыялу і пяску за 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха. Разведаныя запасы — 33,8 млн.м3. Магутнасць карыснай плошчы дасягае месцамі 19,8 м. Жвір і пясок для дарожнага будаўніцтва, вытворчасці бетону і сілікатнай цэглы.
Слабодскае радовішча пясчана-жвіравага матэрыялу за 0,5 км на поўнач ад в. Слабада Віраўлянскага сельвыканкама. Паклад у выглядзе 3 лінз. Разведаныя запасы — 2,82 млн.м3. Парода шэрая (пясчана-жвіравая) з праслаямі дробназярністых пяскоў. Магутнасць карыснай тоўшчы — 0,5 — 10 м. Жвір і пясок прыдатныя для вырабу бетону, тынковачных і муровачных раствораў, у дорожным будаўніцтве.
Вышадскае радовішча пясчана-жвіравага матэрыялу за 2 км на поўдзень ад в.Вышадкі. Перспектыўныя запасы 4,3 млн.м3. Пяскі і жвір прыдатныя для вытворчасці бетону і ў дарожным будаўніцтве.
Сапрапель
Белазерскае радовішча сапрапелю знаходзіцца на Белым возеры. Запасы 7,8 млн.м3. Сапрапель высцілае амаль усю плошчу азернай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу 3,4 — 7,5 м. Сапрапель прыдатны на лекі, угнаенне, для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Малагараднянскае радовішча сапрапелю знаходзіцца у возеры Малае Гародна. Запасы — 304 тыс.м3. Сярэдняя магутнасць пакладу — 4,2 м, найбольшая — 8,3 м. Сапрапель можа выкарыстоўвацца як лекавыя гразі.
У Вымнянскім радовішчы запасы сапрапелю складаюць 12,9 млн.м3., высцілае 74% азернай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу ад 2,4 м да 5,5 м.
Лосвідскае радовішча сапрапелю знаходзіцца ў возеры Лосвіда. Запасы яго складаюць 12,9 млн.м3. Сярэдняя магутнасць пакладу ад 1,8 да 6,5 м.
Езярышчанскае радовішча сапрапелю знаходзіцца у возеры Езярышча. Запасы 42,3 млн.м3., найбольшая магутнасць тоўшчы 6,3 м. Высцілае 80% азернай чашы
Даламіт
Кабішчанскае радовішча даламіту носіць назву ад вескі Кабішча і знаходзіцца за 3 км ад в. Сюбараўка. Папярэдне разведаныя запасы складаюць 291,5 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 12,3 — 21,2 м. Даламіт прыдатны для вытворчасці даламітавай мукі і вапнавання кіслых глеб, як мінеральны дамешак пры вырабе асфальтабетону, друзу.
Паблізу г.Гарадка маюцца запасы мінеральнай вады.