haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

О городе География Почвы

Глебы

Геаграфічныя умовы і працэсы глебаўтварэння

Глеба з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў прыроды, важнейшым сродкам сельскагаспадарчай вытворчасці. Гарадоцкі раён знаходзіцца у зоне змешаных лясоў, для якіх занальнымі глебамі з’яўляюцца дзярнова-падзолістыя. Узаемадзеянне рэльефу, клімату, вод, расліннасці, жывельнага свету, глебаўтваральных парод, гаспадарчай дзейнасці чалавека абумовілі на тэрыторыі раёна развіцце падзолістага, дзярновага, балотнага і алювіяльнага працэсаў глебаўтварэння, як у чыстым выглядзе, так і ў спалучэннях.

Падзолісты працэс глебаўтварэння сустракаецца абмежавана і прымеркаваны да дрэніраваных водападзелаў (град, узгоркаў), занятых хвойнымі лясамі з лішайнікамі ці верасковым наземным покравам.

Дзярновы працэс развіваецца пад лугавой расліннасцю і звязаны з паскораным накапленнем гумусу — арганічнага рэчыва, утворанага з мертвых рэшткаў расліннасці. Паколькі ва ўмовах вільготнага і цеплага клімату аднолькава добра развіваюцца травяністая і дрэвавая расліннасць, то дзярновы і падзілісты працэсы глебаўтварэння сумяшчаюцца, што прыводзіць да ўтварэння дзярнова-падзолістых глеб.

Пры застойным і працяглым увільгатненні развіваецца балотны працэс глебаўтварэння, пры якім раслінныя рэшткі раскладаюцца слаба. Гэта прыводзіць да ўтварэння торфу, назапашванне якога ва ўмовах пераўвільгатнення спрыяе ўзнікненню бескіслароднага асяроддзя.

Алювіяльны працэс глебаўтварэння назіраецца ў далінах рэк у час разводдяў і межані.

Глебаўтваральныя пароды — паверхневыя гарызонты горных парод, з якіх пад уплывам глебаўтваральных працэсаў фарміраваліся глебы. На тэрыторыі раёна да іх належаць ледавіковыя і азерна-ледавіковыя суглінкавыя і гліністыя адклады, радзей пяскі. Распаўсюджанай глебаўтваральнай пародай з’яўляецца таксама торф.

Клімат аказвае ўплыў на выветрыванне горных парод, цеплавы і водны рэжымы, расліннае покрыва, якія ўдзельнічаюць у працэсе глебаўтварэння. Кліматычныя ўмовы раёна спряльныя для працэса глебаўтварэння, таму што характар і скорасць глебаутваральных працэсаў залежаць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Тэмпературы невысокія з дастатковай колькасцю вільгаці.

Рэльеф як глебаўтваральны фактар аказвае ўплыў на размераванне вільгаці, глыбіню залягання грунтавых вод, праяўленне эрозіі і іншыя працэсы развіцця глебы. Па асаблівасцях рэльефа і цесна звязаных з ім глебаўтваральных парод на тэрыторыі раёна можна выдзеліць два геамарфалагічных падраёна:

  1. падраён — узгорыста — канцовамарэннага рэльефа з перавагай дзярнова-падзолістых гліністых глебаў.
  2. падраён — плоска-хвалістага рэльефа з перавагай азерна-ледавіковых і водна-ледавіковых пясчаных і супясчаных глебаў.

Першы геамарфалагічны падраён займае вялікую частку терыторыі раёна: паўночную, заходнюю і цэнтральную, ен амаль поўнасцю супадае з межамі Гарадоцкага узвышша.

Другі геамарфалагічны падраён займае усходнюю частку і уваходзіць ў склад Суражскай нізіны азерна-ледавіковага паходжання.

Гаспадарчая дзейнасць чалавека ўплывае на глебаўтваральныя працэсы праз сістэму севазваротаў, механічную апрацоўку, унясенне ўгнаенняў, меліярацыю.

Характарыстыка асноўных тыпаў глебаў

Узаемадзеянне фактараў глебаўтварэння абумовіла развіцце на теэрыторыі раёна розных тыпаў глеб: дзярнова-падзолістых гліністых, дзярнова-падзолістых забалочаных, дзярновых і дзярнова-карбанатных забалочаных, якія чаргуюцца з тарфяна-балотнымі і поймавымі глебамі.

Найбольш распаўсюжданыя дзярнова-падзолістыя глебы. Яны з’яўляюцца занальнымі і ўтварыліся на марэнных адкладах ва ўмовах вільготнага ўмеранага кантынентальнага клімату пад лісцева-хваевымі лясамі з травяным наземным покравам. Гэтыя глебы бедныя гумусам, патрабуюць вапнавання, унясення вялікіх дозаў арганічных і мінеральных угнаенняў. Размешчаны амаль на усёй тэрыторыі раёна і займаюць 53% сельскагаспадарчых угодзяў.

На ніжніх частках схілаў узгоркаў, дзе часам назіраецца высокае стаянне грунтавых вод, утвараюцца дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, у раёне іх 28%.

Тарфяна-балотныя глебы ўзнікаюць ва ўмовах залішняга увільгатненням пад балотнай расліннасцю.Яны сустракаюцца ў паніжаных формах рэльефу вадападзелаў, старажытных далінах сцёку, поймах рэк. Складаюць 7,2% тэрыторыі. Магутнасць торфу можа вагацца ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў. Пад торфам знаходзіцца слой брудна-блакітнага колеру — глею. Гэтыя глебы больш багатыя гумусам, але павышаная вільготнасць зніжае іх якасць.

У поймах рэк сустракаюцца поймавыя глебы, 2,3 %. Яны ўтвараліся ў выніку адкладаў рэк пры разлівах і маюць значную таўшчыню перагнойнага гарызонту. Поймавыя глебы адрозніваюцца высокай урадлівасцю і занятыя ў асноўным лугамі.

9,5 % дзярновых і дзярнова-карбанатных забалочаных глеб.

Механічны склад глебы

У залежнасці ад грануламетрычнага складу вылучаюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы. Пераважюць на тэрыторыі раёна сугліністыя глебы. Яны з’яўляюцца самымі урадлівымі, бо добра трымаюць вільгаць, арганічныя і мінеральныя угнаенні. Адмоўныя уласцівасці: легка разбураюцца ліўневымі дажджамі і расталымі водамі вясной, маюць павышаную кіслотнасць і патрабуюць вапнавання, вясной у іх карацейшы, чым у супясчаных глебаў, перыяд для апрацоўкі і сяўбы. Сугліністыя глебы займаюць 63,9% тэрыторыі, супясчаныя 22,5%, пясчаныя 6,4%, тарфяныя 7,2%.

22,5% ворных земляў завалунена, асабліва ў Пальмінскім сельскім Савеце.

Зямельныя рэсурсы

Глебы ці зямельныя рэсурсы — адно з важнейшых багаццяў чалавецтва. Уся зямля раёна складае яе зямельны фонд. Адзін з галоўных напрамкаў выкарыстання зямельных рэсурсаў — сельскагаспадарчая вытворчасць. Глебы раёна выкарыстаўваюцца пад сельскагаспадарчыя угоддзі. Значная частка зямельных рэсурсаў выкарыстоўваецца пад забудовы. Частка зямель занята лясамі, хмыызнякамі, балотамі, астатнія землі заняты населенымі пунктамі, дарогамі, кар’ерамі.

Па сукупнасці глебавага покрыва, рэльефу мясцовасці, забалочаннасці і пряўлення эраційных працэсаў на тэрыторыі Беларусі вылучаюць тры глебава-геаграфічныя правінцыі: Паўночная (Прыбалтыйская), Цэнтральная (Беларуская), Паўдневая (Палеская). Наш раён адносіцца да Паўночнай (Прыбалтыйскай) правінцыі.

Натуральная ўрадлівасць глеб раёна невысокая, але пры ўнясенні дастатковай колькасці ўгнаенняў, выкарыстанні перадавой агратэхнікі, гідрамеліярацыі і вапнавання на іх можна атрымліваць высокія ўраджаі сельскагаспадарчых культур.