haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

О городе Политические партии Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Гарадоцкаяраённая арганізацыя БСДП (Грамада) створана ў сакавіку 1991г.

Беларускаясацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — палітычная партыя, якая працягвае традыцыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903–1918 гг.) і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (1918–1924 гг.).

  • Поўная назва на беларускай мове — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
  • Поўная назва на рускай мове — Белорусская социал-демократическая партия (Грамада).
  • Скарочанаяназва — БСДП.

1.2. БСДП з’яўляецца партыяй парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтным накірункам сваёй дзейнасці сацыяльную абарону грамадзян Беларусі.

1.3. БСДП дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Праграмай і гэтым Статутам на прынцыпах:

  • добраахвотнасці ўступлення ў партыю і выхаду з яе;
  • выбарнасці ўсіх кіруючых і кантрольных органаў партыі;
  • галоснасці ў працы арганізацыйных структур партыі і яе выбарных органаў усіх узроўняў;
  • гарантыіправоў меншасці ў партыі, якія забяспечваюцца прадастаўленнем свабоды стварэння груп (фракцый), правам паўторнага вынясення спрэчных пытанняў на разгляд сходаў, канферэнцый і з’ездаў, магчымасцю выкласці свае погляды ў партыйным друку, прадастаўленнем права не менш як 1/3 дэлегатаў З’езду БСДП, канферэнцый, удзельнікаў сходаў і пасяджэнняў выстаўляць свайго судакладчыка па любым пытанні, якое абмяркоўваецца;
  • права кожнага сябра партыі і кожнай партыйнай арганізацыі (суполкі) абскарджваць рашэнні любых органаў партыі і яе арганізацыйных структур у вышэйстаячыя органы, да З’езду БСДП уключна.

Старшыня Гарадоцкай арганізацыі БСДП (Грамада) — Леанід Гаравы.

  • Тэлефоны:
    • 4-42-52
    • +375 29 672-38-42 (Velcom)
    • +375 44 696-93-47 (MTC)
  • E-mail: 250318@list.ru