haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

06.01.2023 19:01

661 просмотр

0 комментариев

У Гарадку абмеркавалі як і навошта займацца генеалогіяй. Тры публікацыі пра сустрэчу ў райбібліятэцы

3 студзеня ў райбібліятэцы ў чытальнай зале адбылася сустрэча па тэме «Практычная генеалогія». Прадстаўляем вашай увазе чытачоў матэрыял з групы ВК райбібліятэкі і на сайце газеты «Гарадоцкі веснік» пра гэту сустрэчу і пост Леаніда Гаравога з сацсетак пра сустрэчу.

«Чарговая калядная сустрэча клуба аматараў праваслаўнай гісторыі «Светач» пры кафедры праваслаўнай літаратуры «Практычная генеалогія» прайшла 3 студзеня ў чытальнай зале.

Краязнаўца-аматар Ігар Мікалаевіч Лагуноў у сваім выступе даў практычныя парады як пачаць генеалагічныя пошукі, якія існуюць архівы, якая там захоўваецца інфармацыя, як ёй карыстацца.

Таксама сярод выступоўцаў былі: начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Святлана Віктараўна Мазжарава, клірык храма Святой Жываначальнай Тройцы іерэй Уладзімір Дагодзька і старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі «БелТІЗ» Вячаслаў Аляксандравіч Ільін.

Падчас збораў удзельнікі задавалі пытанні выступоўцам, абменьваліся сваімі разважаннямі, практычнымі рэкамендацыямі ў даследаванні гісторыі сваёй сям’і і радаводу, а таксама дзяліліся досведам выхавання дзяцей на прыкладах сямейнай гісторыі.
Городокская Центральная-Библиотека (vk.com)
На Кафедры Праваслаўнай літаратуры Цэнтральнай бібліятэкі г. Гарадка адбыўся чарговы збор клуба аматараў духоўнай гісторыі Гарадоччыны па тэматыцы «Праваслаўная генеалогія», паведамляе telegram-канал «Гарадоцкі раён. Афіцыйна».
Ці ведаем мы імёны і лёсы сваіх прадзедаў і прабабуль, свой радавод, з чаго можна пачаць даследаванне гісторыі сваёй сям’і? Гэтыя і многія іншыя пытанні, якія датычацца генеалагічных даследаванняў, асвятлялі ў сваіх выступленнях удзельнікі сходу, абменьваліся сваімі разважаннямі, практычнымі рэкамендацыямі і вопытам у даследаванні гісторыі сваёй сям’і і радаводу.
Удзельнікі сустрэчы выказалі агульную думку, што працэс вывучэння сямейнай гісторыі — вельмі займальны і цікавы занятак, які да таго ж садзейнічае ўмацаванню сямейных і роднасных сувязей. Гэта спрыяе духоўнаму ўзрастанню асобы, умацаванню сям’і і самасвядомасці нацыі ў цэлым.

Пераклад на родную мову зроблены рэдакцыяй, бо нашы радаводныя карані з зямлі беларускай, а не з польскай ці з расейскай.

«Учора папрысутнічаў на размове ў бібліятэцы, дзе абмяркоўвалі пытанне пра геніялогію роду. Была толькі расейская гаворка ад праваслаўных, што рашыў па-беларуску не казаць пра радавод.
Між тым тэма важная, бо радаводнае дрэва варта мець у кожный сям’і. Яшчэ з 80-х гадоў Уладзімер Арлоў увёў ва ўжытак легенду крывічоў аб выгнанні з роду, якому падлягаў малады чалавек, калі не ведаў свой род да пятага калена па мячу і па кудзелі...

Ды і кнігу адмысловую «Адкуль наш род» У. Арлоў выдаў у 1996 годзе, дзе распавёў пра наш беларускі народ з яго гісторыяй і героямі розных шляхецкіх радоў, для маленькіх беларусаў напісаў.


А Генадзь Кісялёў выдаў у той час сваю кнігу "Радаводнае дрэва«пра асобныя эпізоды радоводаў беларускіх пісьменнікаў з 19 стагоддзя і г.д..
Сёння ў беларускіх школах дзецям таксама кажуць, што варта ведаць сваіх дзядоў і прадзедаў. І маюцца ў байнеце рэсурсы, якія спрыяюць веданню радаводнага дрэва і г.д.... Было бы толькі жаданне і час для веданне свайго роду да пятага калена.
Вынікам жа размовы краязнаўца Ігара Лагунова, які шмат шукае першакрыніц пра родны край і свой род, магла бы быць прапанова і далей адмыслова праводзіць сустрэчы аматараў сваіх радаводаў і прадстаўленне іх на сустрэчах і г.д....

Леонид Горовой (vk.com)

Фота з групы ВК «Гарадоцкай райбібліятэкі» і Л. Гаравога

Последние новости