haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

16.04.2023 11:12

1508 просмотров

0 комментариев

Пасхальныя пасланні православным: «Сёння выразна адчуваецца нарастанне напружання ва ўсіх сферах чалавечага жыцця»

Пасхальнае пасланне Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, а таксама поздравления архиепископа Витебского и Оршанского Димитрия с Пасхой и городокских властей городокчанам со светлым праздником Воскресения Христова.

«Узлюбленыя ў Хрысце архіпастыры, пастыры, манахі

і ўсе верныя сыны і дочкі Беларускай Праваслаўнай Царквы!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!


Прайшлі дні Вялікага посту, прайшоў тыдзень Пакут Гасподніх з яго журботнымі і спасіцельнымі перажываннямі, і храмы нашы зноў напоўнены веруючымі. Але сёння мы ўжо не смуткуем, не плачам і не тужым. Цяпер мы «смерці святкуем умяцвенне, пекла разбурэнне, пачатак іншага — вечнага жыцця» (Пасхальны канон, твор Іаана Дамаскіна. Песня 7).

Невымоўнай радасцю напоўнены нашы сэрцы, і гэтая радасць не зямная, а нябесная, яна вышэй за ўсякае іншае чалавечае перажыванне. Водгукі гэтага духоўнага лікавання, перажытага апосталамі і жанчынамі-міраносіцамі, мы чуем у кожным слове песнаспеваў пасхальнай службы.

Мы ведаем прычыну і аснову гэтай урачыстасці: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых, першынец з памерлых» (1 Кар. 15, 20). Таму ні смерць, ні грэх, ні пекла не пануюць больш над намі. І разам з прарокам Асіем і апосталам Паўлам мы смела ўсклікаем: «Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?» (1 Кар. 15, 55).

«Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць растаптаў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў», — гэтыя ўрачыстыя словы пасхальнага трапара, азараючы нашы сэрцы, заклікаюць нас зноў і зноў пранікаць у іх глыбокі сэнс.

«Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет, а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей» (Рым. 5, 12). Грэх разрывае не толькі сувязь чалавека з Богам, ён разбурае таксама і адносіны паміж людзьмі, таму і смерць мае не толькі індывідуальнае, але і сацыяльнае вымярэнне. Менавіта грэх з’яўляецца прычынай разладаў унутры сям’і, грамадства і нават паміж народамі.

Гасподзь наш Іісус Хрыстос Сваёю смерцю і ўваскрасеннем ацаляе ўсяго чалавека, ва ўсёй паўнаце яго ўласцівасцяў і адносін. Сын Божы «упакорыў Сябе і быў паслухмяны нават да смерці, і смерці крыжовай» (Флп. 2, 8). Пакорнасцю і паслухмянасцю Свайму Нябеснаму Айцу, бязмернай любоўю да чалавечага роду Ён аднавіў страчаную чалавекам сувязь з Богам і разам з тым паказаў нам шлях да адзінства і міру, да аднаўлення гармоніі чалавечых адносін.

Таму пойдзем услед «ад смерці да жыцця...», ад граху і няпраўды да спраў любові і міласэрнасці, бо вера ў Хрыста Уваскрэслага, выкананне Яго запаведзяў, любоў да Бога і бліжніх з’яўляюцца самым трывалым залогам міру, згоды і адзінства. Паводле слова свяціцеля Грыгорыя Багаслова, «нямногія кроплі крыві (Спасіцеля) аднаўляюць цэлы свет і для ўсіх людзей робяцца тым самым, чым бывае закваска для малака, збіраючы і звязваючы нас у адно цэлае».

«Любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць...» (Гал. 5, 22-23), — вось плён духоўнага і праведнага жыцця, вось шлях вырашэння ўсіх супярэчнасцяў, шлях, які з’яўляецца стваральным. Пасля Уваскрасення Хрыстовага гэты шлях адкрыты для ўсіх. І кожны з нас у цяперашнія няпростыя часы можа памножыць меру дабра і любові на тым месцы, дзе яго паклікаў Гасподзь.

Сёння выразна адчуваецца нарастанне напружання ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. Але Уваскрасенне Хрыстова — гэта маяк у бурным моры, які заўсёды паказвае нам на той трывалы падмурак нашай веры і нашай радасці, якую ніхто і нішто не зможа ў нас адабраць. Бо, паводле слоў свяціцеля Філарэта Маскоўскага: «Надзея наша (на спасіцельны подзвіг Хрыста) заснавана глыбей за цяперашні свет, і вышэй за яго ўзведзена».

У гэтыя святыя дні жадаю, каб мір Божы, які Хрыстос абвясціў Сваім вучням, панаваў ў кожнай душы і кожнай сям’і, каб Гасподзь захаваў мір у нашай краіне і дапамог людзям добрай волі аднавіць яго на землях брацкай Украіны. Няхай святло пасхальнай радасці асвятляе сэрца кожнага чалавека, а слова пра Крыж і Уваскрасенне няхай заўсёды жыватворча і дзейсна пранізвае ўсе нашы думкі і кожны наш учынак. Будзем памятаць пра тое, што мір — гэта дар Божы, і прыкладзем усе намаганні, каб зберагчы гэты вялікі дар.

Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі«.

Поздравление архиепископа Витебского и Оршанского Димитрия с Пасхой

«По тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собой», — эту заповедь дал нам Господь наш Иисус Христос (Евангелие от Иоанна, 13:35). И такую Божественную любовь нес в себе святой преподобный Серафим Саровский, который каждого человека встречал пасхальным приветствием: «Христос Воскресе, радость моя!»

Величайший дар Воскресшего Сына Божьего людям — откровение о том, что «Бог есть Любовь». Следуя заповеди Спасителя о жертвенной любви к людям, мы приобщаемся к Божественной любви, которая в эти дни наполняет нас пасхальной радостью.Мы празднуем победу жизни над смертью как свершившееся событие и поем: «Радостию друг друга обымем и ненавидящим нас простим вся Воскресением».

Воскресение Христово дарует человеческой душе силы для победы добра над злом, света над тьмой, надежды над отчаянием. Пусть воссиявший от Гроба Господня благодатный Божественный свет всегда будет для нас неисчерпаемым источником духовной силы, укрепляет веру, утверждает надежду и приумножает любовь.

Воистину Воскресе Христос!

Архиепископ Витебский и Оршанский Димитрий

Народные новости Витебска (viciebsk.cc)

Дорогие городокчане!

Примите самые тёплые поздравления со светлым праздником Воскресения Христова — Святой Пасхой!

Величием и необычайной радостью отличаются эти весенние дни. Для каждого христианина Воскресение Христово является символом духовного обновления.

Пасхальные торжества обращают нас к многовековым традициям, духовно-культурному наследию христианства, которые и сегодня являются основой единения нашего общества. Праздник Христова Воскресения приносит уверенность в том, что все трудности могут быть преодолены силою веры, правды и добрыми делами. Этот светлый праздник призывает ценить драгоценный дар жизни, хранить мир в собственной душе, в кругу близких и друзей, в своей стране, любить людей, быть сострадательными и заботливыми.

В эти светлые и радостные пасхальные дни желаем вам воплощения в жизнь светлых идеалов христианства, взаимопонимания, добра и благополучия.

Районный исполнительный комитет

Районный Совет депутатов

Новости района (vitebsk-region.gov.by)

П.С. Апошні матэрыял пра навіны Гарадоцкага раёна па-беларуску быў ад 18 студзеня.

Л. Антонаў

Фота: Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Последние новости