haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

15.05.2014 15:47

2598 просмотров

0 комментариев

Поэтический маршрут

Центральная районная библиотека организует по организациям и учебным заведениям города поэтические маршруты , которые приурочены к 75-летию поэта- земляка , переводчика , лауреата государственной премии Республики Беларусь имени Янки Купалы и Национальной премии Италии Владимира Скоринкина.

7 июня 2014 года исполнится 75 лет нашему писателю - земляку Владимиру Максимовичу Скоринкину.

Родился Владимир Скоринкин 7 июня 1939 года в городе Витебске в семье служащего. Вместе с матерью в 1943-45 гг . был вывезен фашистами в трудовые лагеря в Либаве (ныне г. Лиепая , Латвия ) и Бромберг (ныне г. Вроцлав , Польша ) . В 1946 - 1956 годы учился в средней школе № 2 г. Городка. Окончил Рижский институт инженеров гражданской авиации ( 1961).

Работал по специальности в Минском аэропорту, в Белорусском управлении гражданской авиации. В 1982-1987 гг . - Заместитель директора Бюро пропаганды художественной литературы Союза писателей Беларуси. С марта 1987 г. на творческой работе.

В печати впервые выступил в 1955 году в газете "Пионер Беларуси" со стихотворением "Первое яблоко " . Владимир Скоринкин - автор сборников лирики : " Аисты над аэродромом " (1969) ; " Звуковой барьер" ; " Позвольте взлет (1975) ; " Четвертый разворот " (1979) ; " Угол атаки " (1983) ; " Посадочные огни " (1985) ; " Спасательный забор" (1988) ; "Речь на пороге" (1991) ; " Лосвидо " (1993) ; " Последнее слово " (1994).

Автор поэм " Навстречу возрасту" , " Слепой дождь" , " Высокое солнце " , " Вознесение " , " Астральный знак Франциска" .

Владимир Скоринкин - автор переводов книги стихотворений Николая Рубцова "Русский огонек" (1986), поэмы Данте " Божественная комедия " (1998) , Джорджа Байрона « Дон Жуан » и « Пророчество Данте » (2004) , сборника стихов Николая Винграновского "Украинская Прелюдия " (1999).

Написал три книги для детей: " Каникулярная ангина " (1991) ; " Путешествие в Крайшарад " (1993) ; " В карете по белу свету " (2000). В его произведениях чувствуется особое уважение к истории своего народа, к земле предков, Витебщине и ее трудолюбивым людям. Часто представление переносит поэта в обожженное войной детства, до тяжелых дней, прошедших в фашистской неволе . Патриотические чувства , героизм белорусского народа в годы военного лихолетья , любовь к труду и родного края - все это подается естественно , непринужденно.
Произведения В. Скоринкина переводились на русский и украинский языки .

Лауреат Государственной премии Республики Беларусь имени Я. Купалы ( 2001 ) и Национальной премии Италии за переводы (1999).

Живет в Минске.

В рамках маршрута состоится литературно- музыкальный вечер "Я белорусскому молюсь слову" и электронная презентация жизни и творчества В. Скоринкина " Поэт родного края ". Первая остановка 16 мая - в стенах УО «Городокская общеобразовательная средняя школа № 2". Начало в 12 часов 50 минут.

По информации  http://gcb.vitebsk.net/

Дон-Жуан
Песня восьмая (скарочаны варыянт)

Дзе кроў і гром і там, дзе кроў і раны,
Няўтульна адчуваюць чытачы.
І тым не менш, крывавы шлях абраны
Да славы большасцю людзей, лічы,
А мне ён музаю наканаваны –
Пайду і я на прыступ уначы.
Вайну ўпрыгожыць не змаглі імёны
Ні доблеснага Марса, ні Белоны.

Да штурму рускія былі гатовы!
Іх доўгі строй нагадваў нечым льва,
Што, мышцамі іграючы, на ловы
Пусціўся раніцою з логава.
Як гідра жудасная, шматгаловы
Быў гэты леў. Як толькі галава
Якая-небудзь з плеч яго злятала –
На месцы тым другая вырастала.

Гісторыя на ўсё глядзіць звысоку,
А мы зірнём на ход падзей знутры,
Каб зразумець, ці многа маюць клёку,
Льючы людскую кроў, валадары;
Ці варта за якуюсьці валоку
Прыносіць д’яблу гэткія дары.
Лепш асушыць адну слязу, чым мора
Крыві праліць і ў свет прынесці гора.

Таму што натуральнай асалоды,
Хоць шмат прывабнасці ў яго красе
(Высокія чыны, узнагароды),
Нам ратнай славы бляск не прынясе.
Тым болей, што збяднелыя народы
Аплочваюць узнагароды ўсе.
Вайна не за свабоду і геройствы
У час яе - звычайныя забойствы.

За славаю ваеннай наўздагон
Ляцяць праклёны страшныя заўсёды.
Святыя – Леанід і Вашынгтон!
Яны змагаліся ў імя свабоды
Сваіх народаў – і вакол імён
Іх ззяюць арэолы. Ваяводы-
Захопнікі і перамогі іх
Хвалююць сэрцы нелюдзяў пустых.

Ноч цёмная была. Смугой густой
Агонь гарматных стрэлаў спавіваўся
І змрочнаю дунайскаю вадой,
Нібыта люстрам пекла, адбіваўся.
У параўнанні з кананадай той
Гром не такім бы жудасным здаваўся.
Ніколі навальніца сапраўды
Нам не прыносіла такой бяды.

Ляцеў насустрач рускаму атраду,
Як выклік, аглушальны крык «Ала!»
І заглушаў сабою кананаду,
Якая, не змаўкаючы, гула
І спераду штурмавікоў, і ззаду.
Тым крыкам сатрасалася імгла.
Над бастыёнамі і равелінам
Яна вісела шэрым балдахінам.

Усе гарматы, шаблі і штыкі
Раз’юшана ўзяліся за работу,
Ды смельчакоў, што ў наступ ад ракі
Ішлі, валілі кулі, як лістоту,
Хоць падначальваліся смельчакі
Арсеньеву – герою-патрыёту.
Для Вордсварта «дачка нябёс» вайна.
І сапраўды «свяшчэнная» яна.

Выплёўвалі гарматы ядры. Кулі
З мушкетаў сыпаліся, быццам град.
О людзі! Вы не раз расказы чулі,
Як шмат прыносяць чалавечых страт
Хваробы, бедствы, голад. А пілюлі
Свінцовыя страшнейшыя нашмат!
І найжахлівая бяда малою
Здаецца ў параўнанні з полем бою.

Хоць устарэлі і мячы, і дзіды,
Убачыць наша вока можа тут
У колькасці такой вялікай віды
Калецтваў, пакаранняў і пакут,
Што ў ім ні спачування, ні агіды
Яны не выклічуць. І Страшны суд
Такім, напэўна, жудасным не будзе.
Хто выжыве – тым стужачка на грудзі.

І тым не менш, мы ўсё-ткі любім славу!
Прыемна жыць за кошт гасудара!
Зямныя думкі гэтыя па праву
Прыходзяць да любога ваяра.
А як прыемна трапіць у актаву
Або ў санет паэта-песняра!
І гэта дзве галоўныя прычыны,
Што робяцца забойцамі мужчыны.

Гарачы Дон-Жуан і Джонсан мажны
У першай са штурмуючых калон
Вялі з паганцамі бой рукапашны,
Не баючыся трапіць у палон
І быць забітымі. Як вой бясстрашны,
Страляў і фехтаваў спацелы дон.
І занясення ў рапарт пераможны
З іх заслугоўваў, безумоўна, кожны.

Да крэпасці з праломленым вуглом
Яны ішлі па скрывянелых целах,
Але штокрок спыняліся агнём
Бесперапынным туркаў азвярэлых,
Нібыта пекла вогненным дажджом
Над ківерамі валанцёраў смелых
Было разліта, – і яны назад
Ішлі па целах раненых салдат.

Хай беражэ Гасподзь вас, каралі!
Займацца гэтым людзі не жадаюць,
Бо нават конь брыкаецца, калі
Яму, цярпліўцу, раптам пачынаюць
Надакучаць занадта шанкялі.
Народы паступова вырастаюць –
І менее на свеце дзівакоў,
Чый ідэал дасюль яшчэ – Іоў.

Спярша натоўп на долю наракае,
А потым, як біблейскі цар Давід,
У велікана камень запускае
І ўрэшце выйсце з дапамогай дзід,
Сякер, мушкетаў і гармат шукае,
Хоць гэта самы наймярзотны від
Канфліктаў грамадзянскіх, без сумнення,
Аднак ён лепшы сродак ад гніення.

Асманам доля выпала цяжкая.
Ператвараўся горад іх у прах.
Адна калона, а затым другая
Праклалі ў Ізмаіл крывавы шлях.
Не перашкодзілі імгла густая
І серны дым гвардзейцам на штыках
Усё ж прынесці дзякуючы Богу
Імператрыцы рускай перамогу.

Аднак узяты горад не здаваўся!
Ручай крыві цёк у другі ручай
І па зямлі пакутнай разліваўся,
Як за сцяною крапасной – Дунай.
І ўсё адно яшчэ не адбіваўся
У мусульманскіх позірках адчай –
І стогну кожнаму ў турэцкім стане
Уторылі стагнаннем расіяне.

Як вецер – пажаўцелае лісцё,
Яшчэ штыкі і саблі абрывалі
Паўсюдна чалавечае жыццё –
І вуліцы, як голы гай, стагналі.
Найлепшыя іх дзеці ў небыццё
У гэтыя хвіліны адляталі.
Паў зруйнаваны Ізмаіл, аднак
Як бураю зламаны дуб-крапак.

З людзей не меней дзевяці дзесятых
Бяруць спакойна на душу грахі.
Чаму Бог любіць грэшнікаў заўзятых?
Мо што нязведаны яго шляхі?
У кучу клаў гяураў распраклятых –
Да крыкаў і да грукату глухі! –
Татарскі хан. (Мянушкаю такою
Яго зваў аўтар, паважаны мною.)

І воіны, што гэткай раўнавагі
Ад старыкана не маглі чакаць,
Уражаныя, апускалі шпагі,
Хоць ім самім, зазначу, пазычаць
Было не трэба гарту і адвагі.
Стаў д’ябла Бог у іх перамагаць.
Хіснула іх шкадоба, як павевы
Хістаюць часам векавыя дрэвы.

Здавацца хан не думаў у палон –
І адхіляў любую прапанову,
Як пад Бендэрамі – Карл Шведскі, ён,
Бо адчуваў надзейную ахову
Сваіх сыноў, якія бастыён,
Як ён, абаранялі і палову
Гяураў палажылі перад ім,
Што ворага ізноў зрабіла злым.

Хоць скарысталі Джонсан і Жуан
Дарэшты ўсходнюю фразеалогію,
Лаяльнасць іхнюю нязломны хан
Усё адно прыняў за дэмагогію.
Налева і направа старыкан
(Як той, хто выкладае тэалогію
І хоча скептыкаў пераканаць)
Пачаў рукамі секчы і махаць.

Ён раніў нават брыта і Жуана.
Жуан з уздыхам і з праклёнам брыт
Накінуліся на сівога хана.
І іншыя свой паказалі спрыт,
Наперад кінуўшыся нестрымана.
Але, пакуль не адышлі ў нябыт,
Як быццам дождж – пяшчаная паляна,
Што застаецца ў час любы сухой,
Прымалі абаронцы выпад той.

Быў сын другі, маўклівы і зацяты,
Забіты куляй; трэці – палашом;
Чацвёрты, самы дарагі, працяты
Быў вострым і бязлітасным штыком;
А выкармлены хрысціянкай пяты,
Каго лічыў хан брыдкім слімаком,
З жыццём расстаўся напачатку бою,
Калі ён бацьку засланіў сабою.

Пакутнік Магамета – ліхадзеем
Быў сын старэйшы хана для таго
Бязбожніка, што зваўся назарэем,
Ды ў гэты час ён прагнуў аднаго:
Хутчэй аддацца чарнавокім феям,
Што ў раі сцелюць ложак для яго
Ў зялёных пакрывалах, хоць гатовы
І іншым воінам кружыць галовы.

Не скоўваў хана аніякі страх.
Калі кап’ё яго наскрозь працяла,
Ён крыкнуў задаволена: «Алах!»,
Бо з ім адначасова мата ўпала,
Што ў юнака вісела на вачах
І ад яго рай вечны засланяла.
Убачыў фей, анёлаў і святых
Хан – і зрабіў апошні свой уздых.

Памёр ён з радасцю... А хан стары,
Каго ўжо гурыі не хвалявалі,
Калі, як тая пінія – ў бары,
Ўпаў першы сын – і перад ім заззялі
Нязгасна-яркім водбліскам зары
Завоблачнага султаната далі,
Адразу апусціў свой ятаган:
Забіты горам быў адважны хан.

Перапынілі і салдаты бой,
Падумаўшы, што ён жадае здацца.
А ён працягваў з болем і журбой
У рысы сына мёртвага ўглядацца
І сам сабе істотай нежывой
Ужо, здавалася, пачаў здавацца,
Ды нечакана здрыгануўся рот –
І задрыжаў татарын, як чарот.

Нядоўга губы ханавы дрыжалі.
Скачком, як на агонь – матыль начны,
Ён кінуўся на шчэць расійскай сталі,
Чыіх уколаў жудасных сыны
Ягоныя дагэтуль паспыталі,
Затым зірнуў туды, дзе ўсе яны
Ляжалі, быццам мёртвыя тытаны,
І дух на волю выпусціў праз раны.

Праліў хан горды па-геройску кроў.
Каля сыноў сваіх ён рухнуў долу
І змусіў глянуць лютых ваяроў,
Што служаць верна веры і прастолу
І шанаваць не ўмеюць ні гадоў,
Ні розуму, ні таленту, ні полу,
Не без паважлівага пачуцця
Ўсё ж на яго пагарду да жыцця.

А бастыён каменны не здаваўся.
Сядзеў паша ў ім і ў дваццаты раз
Ад рускіх паспяхова адбіваўся,
Хоць здацца заклікаў яго Рыбас.
І ўсё ж паша тады, калі дазнаўся,
Што горад паў, сцвярджальны даў адказ
І з ім паслаў да адмірала бея.
Знік Ізмаіл, як Троя, як Пампея.

А сам паша сядзеў на дыване
І гладзіў бараду, падцяўшы ногі.
Хоць быць спакойным цяжка на вайне,
Ён не выказваў страху і трывогі,
Нібы знаходзіўся ў чароўным сне,
Які нірванай называюць ёгі.
Здавалася, што меў тры бунчукі
І тры жыцці паша негаваркі.

Быць бастыён не мог ужо шчытом
Для горада, зраўнянага з зямлёю.
Паўмесяц, што дагэтуль серабром
Ззяў ярка над ваколіцай усёю,
Адразу быў заменены крыжом,
Пафарбаваным свежаю крывёю.
Як месяц, што святлом заліў абшар,
Адбіўся ў лужынах крыві – пажар.

Усё, – чаго так прагнуць сатана,
Плоць збэшчаная, геній звар’яцелы,
Заўзятыя аматары віна,
Разбойнік люты, валадар сапселы
І дзеці пекла, – нам нясе вайна.
І ў Ізмаіле знішчаным дзень цэлы
Ўсё гэта адбывалася тады.
Так будзе і ў наступныя гады.

Закон вайны – крывавы! І калі
У іншых пераможцаў парыванні
Дабра і міласэрнасці былі,
То гэта дробязь проста ў параўнанні
З тым, што быў сцёрты Ізмаіл з зямлі.
Якія тут быць могуць апраўданні?
Парыжа, як і Лондана, шпана!
Падумай, што такое ўсё ж – вайна!

Ды час вяртацца ў Ізмаіл, бадай.
Палаючыя вежы азаралі
Над ім, ушчэнт разбітым, небакрай.
Пафарбаваныя крывёю хвалі
Да мора Чорнага каціў Дунай.
Паветра крыкі скрозь агалашалі.
Для тысяч сарака ізмаілчан
Стаў ракавым бязлітасны ўраган.

Узяў Сувораў крэпасць мусульман!
Усё наўкол гарэла, як салома.
Славуты, як Цімур і Чынгізхан, –
Пры ўспышках дагараючага дома
Крываваю рукою старыкан
Пісаў імператрыцы, як вядома,
Дэпешу: «Слава Богу, слава Вам,
Бо Ізмаіл узяты – і я там!»

Пасля «Манэ», «Тэкел», «Перэс» я слоў
Не знаў жахлівей. Сэрца апаліла
Дэпеша мне. Хоць я не багаслоў,
Зазначу ў апраўданне Данііла:
Калі прарок у дом цара прыйшоў
І змусіў сцішыцца яго паныла,
То з нацыі не пацяшаўся ён,
Як рускі жартаўнік або Нерон.

На жудасную музыку вайны
Герой паклаў напісаныя словы.
Наўрад калі забудуцца яны.
Я кожны камень навучыць гатовы
Біць дэспатаў крывавых. О сыны
Унукаў нашых! Веру, што даўно вы
З плеч скінулі сваіх тыранаў злых.
І я хачу вам нагадаць пра іх.

Хоць ваша брація пра дзікуноў,
Што ў нашы дні для расфарбоўкі цела
Выкарыстоўваюць людскую кроў,
І ведаць бы, напэўна, не хацела,
Я дбаю, каб яна пра іх са слоў
Маіх усё-такі ўяўленне мела,
Калі, вядома, дойдзе мой расказ
Якімсьці чынам некалі да вас.

Я выканаў, чытач мой, абяцанне,
Якое ў першай песні я даваў:
І караблекрушэнне, і каханне,
І нават падарожжа апісаў
І вось вайны канчаю апісанне.
Я анідзе нахабна не ілгаў,
Як папярэднікі, і ўдзячны небу
За дапамогу і, вядома, Фебу,

Які свае мне пазычае струны –
І шчасце маю я сыграць на іх.
Ну а цяпер, пакуль Жуан мой юны
Ляціць з дэпешай на перакладных
У Пецярбург па волі як фартуны,
Так і Суворава, я перадых
Зраблю, бо надта ўжо мяне стаміла
Крывавая аблога Ізмаіла.

Перастварыў на беларускай мове -- Уладзімір СКАРЫНКІН

nchas.iatp.by/arhiv/13/artyk/16.html

Последние новости