haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

30.09.2014 09:40

2626 просмотров

0 комментариев

Новыя відэа рэпартажы з розных пляцовак фестываля-кірмашу ў Гарадку

Прадстаўляем увазе чытачоў відэа файлы з розных пляцовак святочнага Гарадка: песні, прэзентацыі, рыцары, фокуснік, начны фантан, алея ліхтароў... Прадстаўлены песні, прэзентацыя брэнда «Вішнёвы фестываль» (Глыбокае), рыцары, фокуснік. Відэа будзе дадавацца

Пад час святкавання «Дажынак» у Гарадку адбылося мноства мерапрыемстваў за якімі фізічна не магчыма было паназіраць. На сайце ужо прадстаўлены рэпартажы розных тэлерадыёкампаній з Гарадка. Далучаем да гэтых рэпартажэй нашы відэафайлы, якія пераважна размешчаны на канале haradok.info на Youtube.

Прадстаўляем вашай увазе тры песні ансамбля «Белая чайка» з Азінскага сельсавета Полацкага раёна, якім кіруе вядомы кампазітар Віктар Леанідавіч Малых, намесник дырэктара Наваполацкага музычнага каледжа.

Песня «Дажыначкі»

Песня «Кірмаш гудзе»

Песня «Вадзіца»

На сваім падворку «Чым багаты, тым і рады» добра спявалі прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна

Сярод мноства пляцовак самай цікавай мусіць была пляцоўка па прэзентацыі брэндаў раёнаў. Пару гадоў назад раённыя ўлады Віцебшчыны атрымалі заданні стварыць брэнды сваіх раёнаў,, па якіх раён мог вылучацца сярод іншых раёнаў краіны.У выніку творчай працы раёнаў створаны першапачатковыя накіды брэндаў 19 раёнаў Віцебшчыны, за выключэннем Гарадоцкага і Аршанскага раёнаў.

Самай грунтоўнай мусіць стала праца грамадскасці Глыбоцкага раёна, які прадставіў свой брэнд — «Вішнёвы фестываль». Гэта высокамастацкае відовішча пачыналі юныя барабаншчыцы.

На фестывальнай пляцоўцы ААТ «Віцьба» добра сябе адчувалі рыцары і фокуснік, а таксама іх шматлікія прыхільнікі...

Начны фантан Гарадка ў святочны вечар гуляў асаблівымі фарбамі...

Последние новости