haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

21.02.2015 16:44

2817 просмотров

0 комментариев

Зноў ўся Віцебшчына ў Гарадку. Фотасесія.

21 лютага Вараб’ёвы горы сабралі прадстаўнікоў культуры і здаровага ладу жыцця з ўсёй Віцебшчыны на культурна-спартыўнае свята «Віцебская лыжня 2015». У межах абласнога свята адбыліся лыжныя эстафеты і «Маслянічны разгуляй» з прадстаўленнем Масленіцы.

З суботняга ранку мноста аўтобусаў і аўтамашын у Гарадку накіроўвалася да месца правядзення “Віцебская лыжня – 2015” у Вараб’ёвы горы. З часу мінулагодніх “Дажынак” Гарадок не бачыў столька гасцей. Супрацоўнікі міліцыі накіроўвалі аўтамашыны на 500-700 метраў ад ўваходу на лыжаролерную трасу, дзе пачыналася абласное свята.

Каля самага уваходу злева арганізатары свята размясцілі снегавыя скульптуры, вакол якіх мноства адпачываючых маглі сфатаграфавацца.

Таксама каля самага ўваходу гасцей свята сустракала і пляцоўка Гарадоцкай птушкафабрыкі са сваёй Масленіцай і мілымі тварамі, якія былі на палях пад час Дажынак.

Само свята, насуперак традыцыйнай Масленіцы або лыжнага свята, распачалося з ваенізаванага прадстаўлення байцоў 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі, якая дыслакуецца ў Віцебску. Вайскоўцы напачатку прадэманастравалі сваё майстэрства пад гукі нямецкага “Рамштайна”, а потым наладзілі стральбу халастымі, кіданне гранатаў і іншыя спецэфекты.

За гэтым відовішчам найлепш было назіраць удзельнікам лыжных эстафетаў, якія сваімі камандамі размяшчаліся непасрэдна перад прадстаўленнем дэсантнікаў.

Культурная частку свята непасрэдна была звязана з народным святам Масленіца пад час якога пасля ўрачыстага шэсця па лыжаролернай трасе адбылася прэзентацыя Масленіц з большасці раёнаў Віцебскай вобласці.

Добра, што ў Сусветны дзень роднай мовы прадстаўленне Масленіц пераважна вялося на роднай мове. Гледачы, якія ведалі пра гэта прадстаўленне маглі з цікавасцю за ім паназіраць.

Як звычайна пад час провадаў зімы былі разгорнуты гандлёвыя рады цэнтраў народнай творчасці раённых Дамоў рамёстваў, дзе магчыма было набыць разнастайныя сувеніры. Таксама магчыма было дзе падсілкавацца блінамі – галоўнай стравай маслянічнага тыдня.

Для дзяцей адной з забаў стала езда на поні, на якой магчыма было падняцца да ўвахода на трасу і вярнуцца назад за сорак тысяч рублёў.

Асноўнай часткай спартыўнага свята сталі дзве эстафеты. У першай удзельнічалі каманды абласных структур і буйных гарадоў вобласці, а ў другой каманды райцэнтраў. Эстафеты складаліся з чатырох этапаў па 600 метраў, якія пераадольвалі тры мужчыны і адна жанчына. Аб іх выніках паведамім у наступных артыкулах.

Свята “Віцебская лыжня” і “Маслянічны разгуляй” упершыню праводзіліся разам для ўсёй вобласці. Відавочна загрувашчанасць праграмы рознымі мерапрыемствамі. Гледачам складана было назіраць за рознымі цікавымі мерапрыемствамі, бо ніякіх праграмак свята з планам пляцовак на раздачу не было, як і не было іх папярэдняга друкавання ў дзяржаўных СМІ. А мець вялікі лічбавы манітор на якім адлюстроўваліся бы цікавыя моманты свята для гледачоў да гэтага арганізатары мерапрыемстваў яшчэ не саспелі.

Тут ўсё яшчэ не паспяваем за Еўропай. Але ж развесці ў часе і месцах гэтыя два абласныя святы ў будучыні неабходна, бо відавочна, што занадта, то нездарова

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости