haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

03.04.2015 14:37

2038 просмотров

0 комментариев

Помнік «Тарасу на Парнасе» бліжэйшым часам вернецца ў Гарадок

У цэнтральным скверы Гарадка з канца сакавіка пачалі рыхтаваць пляцоўку для ўсталявання помніка паэме «Тарас на Парнасе». Спонсарам вяртання помніка выступае расійская кампанія.

Лепшы помнік Гарадка – скульптурная кампазіцыя паэме “Тарас на Парнасе” была усталявана ў цэнтральным скверы Гарадка непасрэдна перад самымі “Дажынкамі” 26 верасня. Але потым стала вядома, што гарадоцкія ўлады не мелі сродкаў для набыцця помніка і прывезлі помнік у Гарадок толькі на правах арэнды.

За два наступаных месяцы пасля правядзення “Дажынак” кіраўніцтва Гарадоцкага райвыканкама не здолела вырашыць пытанне з выкупам помніка ў яго гаспадара -- ААТ “Ліцейны двор” з Мінскай вобласці.

І пасля безвыніковых абяцанняў ААТ “Ліцейны двор” напрыканцы лістапада дэмантавала помнік і вярнула яго да сябе ў Пухавіцкі раён.

Дэмантаж скульптурнай кампазіцыі меў шырокі грамадскі розгалас пасля нашай публікацыі: “Тарас” стаў ахвярай у барацьбе з карупцыяй...” ад 1 снежня 2014 года. Пра гэтую недарэчную сітуацыю паведамлялі, як газеты, так і тэлеканалы на пачатку снежня.

Перад новым годам мы атрымалі інфармацыю аб тым, што знайшоўся спонсар, які гатовы выкупіць помнік для Гарадка. Спроба ўдакладніць гэту інфармацыю на “прамой лініі” ў старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Васіля Муранкова плёну не мела. Васіль Муранкоў толькі заклікаў да збору сродкаў на набыцця помніка, але дабрачынны рахунак так і не быў адкрыты.

І вось напрыканцы сакавіка на месце знаходжання скульптурнай кампазіцыі ў цэнтральным скверы зноў пачалася праца па ўсталяванню пастамента для помніка.

Па нашай інфармацыі тут да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчынай вайне павінен быць усталяваны помнік паэме “Тарас на Парнасе”. Па пэўнай інфармацыі помнік паэме набыў расійскі канцэрн “Дзецкасельскі”, які стварыў у нашым раёне перадавое сельскагаспадарчае прадпрыемства – філіял “Віраўлянскі”.

Хто ў далейшым стане гаспадаром помніка паэме “Тарас на Парнасе” мы магчыма даведаемся ад мясцовых уладаў пры адкрыцці яго ў цэнтральным скверы.

Леанід Гаравы

Чытайце таксама:

“Тарас” стаў ахвярай у барацьбе з карупцыяй...

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/1480/

“Мясцовыя органы ўлады павінны прыняць вычарпальныя меры па закупцы помніка”

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/1484/

Васіль Муранкоў запэўніў, што помнік паэме “Тарас на Парнасе” вернецца ў Гарадок

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/1526/

Последние новости