haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.04.2015 17:59

1602 просмотра

0 комментариев

Смяшыць — справа сур’ёзная

Толькі не кажыце, што ў Гарадку сумна жыць. Калі вы прытрымліваецеся такой думкі, то наўрад ці сочыце за культурнымі мерапрыемствамі ў нашым райцэнтры, наведваеце іх.

Напрыклад, тыя, хто вечарам 1 красавіка трапілі на тэатралізаванае прадстаўленне «Вясенні розыгрыш» у Дом культуры, не пашкадавалі, дадому ішлі з неўсвядомленымі ўсмешкамі, паўтараючы фразачкі з мініяцюр, што палюбіліся.

Каркас жартоўнага вечара склалі выступленні ўдзельнікаў народнага тэатра мініяцюр «Фанограф» (рэжысёр Вікторыя Рачкоўская). Іскрамётным гумарам, гратэскавай акцёрскай ігрой парадавалі гледачоў даўнішнія ўдзельнікі гэтага калектыва Вольга Кучаравенка, Аляксандр Якаўлеў, Дзяніс Улашчанка, Кірыл Маркаў, Гардзей Шпунцікаў.

Як заўсёды, выбітнай фігурай выступлення быў Павел Міраш — вось хто іграе натуральна, як дыхае, удала стварае камічныя вобразы. Каларытна выглядала і навічок Анастасія Гаўрылава. Іх удала дапоўнілі жвавыя вясёлыя танцы ў выкананні «Гармоніі», «Флэша», «Фарсажа».

Наогул жа кожны артыст, якi выходзіў на сцэну, выконваў галоўную і такую няпростую задачу Дня смеху — прымушаць смяяцца. Часам, каб гэта ўдалося, трэба адкінуць свае комплексы і сумненні, не баяцца выглядаць недарэчна, камічна. Дзякуй ім за гэтую смеласць і — поспехаў у творчасці дзеля весялосці!

Святлана ЯКАЎЛЕВА.

На здымку 1: удзельнікі мініяцюры «Залатая рыбка» В. Кучаравенка (Дзед), Д. Улашчанка (Алена Ваенга) і П. Міраш (Баба).

Фота аўтара.

http://www.garadvest.by/2015/04/smyashyc-sprava-suryoznaya/#more-4650

Последние новости