haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

25.04.2015 13:10

2267 просмотров

0 комментариев

У Гарадку пачалі ўсталёўваць помнік паэме «Тарас на Парнасе»

25 красавіка ў цэнтральным скверы Гарадка пачалі ўсталёўваць помнік славутай паэме «Тарас на Парнасе», аўтарам якой з’яўляецца Канстанцін Вераніцын — ураджэнец Гарадоччыны.

У гэтую суботу ў цэнтральным парку Гарадка пачалі ўсталёўваць помнік паэме «Тарас на Парнасе», які быў дэмантаваны напрыканцы лістапада 2014 года. Помнік усталёўваецца на новы пастамент і гэта праца не аднаго дня.

Нагадаем, што першапачаткова ў аўральным тэмпе помнік быў усталяваны амаль на зямлю за дзень да абласных «Дажынак — 2014», якія прайшлі ў Гарадку 27-28 верасня. Тады помнік быў ўзяты ў арэнду на два месяцы і вернуты гаспадарам ААТ «Ліцейны двор» напрыканцы лістапада.

Гэта непрывабная гісторыя набыла агульнанацыянальны рэзананс. Мясцовыя ўлады прынялі захады, каб знайсці мецэната для вяртання помніка ў Гарадок.

Насустрач уладам пайшоў расійскі канцэрн «Дзецкасельскі», які набыў помнік паэме «Тарас на Парнасе». Філіял «Віраўлянскі» замежнага прадпрыемства «Дзецкасельскі» самае эфектыўнае прадпрыемства раёна, дзе з выкарыстаннем самых сучасных тэхналогій дасягнулі нябачных для Гарадоччыны надоеў малака.

Менавіта пра дабрачынны крок расійскага канцэрна і будзе хутка нагадваць шыльда, каля помніка паэме «Тарас на Парнасе» ў нашым райцэнтры.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Чытайце таксама:

Улады не разлічыліся з аўтарамі помніка

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/1482/

Последние новости