haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

19.05.2015 08:52

2189 просмотров

0 комментариев

Далучайцеся да конкурса «Ці знаў з вас хто, браткі, Тараса...»

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашаюць да ўдзелу ў ІV-м раённым адкрытым конкурсе «Ці знаў з вас хто, браткі, Тараса...» усіх жадаючых дарослых і дзяцей.

ІV-м раённы адкрыты конкурс «Ці знаў з вас хто, браткі, Тараса...» праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас». Cвята звычайна праводзіцца ў чэрвені, калі нарадзіўся Канстанцін Вераніцын. У гэтым годзе яно запланавана на 14 чэрвеня.

Удзельнікі конкурса мусяць прадставіць работы — пано, малюнкі, калажы і інш. у традыцыйнай тэхніцы выканання — у трох намінацыях: «Вобраз Тараса» (выява галоўнага персанажа паэмы К. Вераніцына «Тарас на Парнасе»), «Мой родны кут» (выявы мясцін радзімы Тараса), «Сюжэтная замалёўка да паэмы «Тарас на Парнасе» (ілюстрацыя да паэмы).

Па кожнай намінацыі арганізатарамі прадугледжана па тры прызавыя месцы, а творы пераможцаў застаюцца ў выставачных фондах Дома рамёстваў і фальклору. Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі. Яго вынікі будуць падведзены падчас кірмашу рамёстваў на свяце народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас».

Даведкі магчыма атрымаць па тэл: 8-02139-4-72-34.

Шануючы галоўны твор Канстанціна Вераніцына — паэму «Тарас на Парнасе» арганізатарам свята варта папулярызаваць і другую паэму нашага славутага зямляка «Два д’яўлы». Гэтая паэма па даследаваннях Віталя Скалабана была напісана Вераніцыным у 1860 годзе ў Маскве. Упершыню чытачы маглі з ёй азнаёміцца ў 1986 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Гэтая паэма ў жартоўнай форме ўздымае вельмі важную тагачасную сацыяльную п’янства.

У Расійскай імперыі існавала дзяржаўная манаполія на продаж гарэлкі. Спойванне народа прыносіла каласальныя прыбыткі як дзяржаве, так і дробным гандлярам-арандарам корчмаў, шынкоў ( «рандаў»). Спойванне народа выклікала, як пратэст інтэлегенцыі, так і сялянаў. Па ўсёй Расійскай імперыі прайшла хваля антыалкагольных бунтаў, якія былі задушаны з дапамогай войскаў, а больш 100 тысяч сялян зняволілі. І твор Вераніцына «Два д’яўлы» разглядаецца, як алегорыя рэальных падзей, як іх аўтарская інтэрпрэтацыя.

У сёняшніх умовах праблем з алкагалізмам варта папулярызаваць гэты твор нашага зямляка, які мае і сёння сучаснае гучанне.

Леанід Гаравы

Последние новости