haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.06.2015 11:44

1570 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылося Вялікае дзіцячае свята. Вялікая фотасесія

У Міжнародны дзень абароны дзяцей ў Гарадку 1 чэрвеня надвор’е спрыяла, каб у дзіцячым скверы весела і цікава прайшло Вялікае дзіцячае свята

 У Міжнародны дзень абароны дзяцей у дзіцячым скверы Гарадка было шматлюдна ад дзяцей і іх бацькоў, якія прынялі ўдзел у Вялікім дзіцячым свяце.

Асноўным мерапрыемствам свята быў вялікі канцэрт творчых калектываў Дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтра пазашкольнай працы і дзіцячых садкоў г. Гарадка.

У вялікай канцэртнай праграме былі прадстаўлены песні, танцы, музычныя кампазіцыі і г.д.

Значнае месца ў праграме заняло прадстаўленне клоўнаў, якія праводзілі конкурсы для дзяцей, а таксама шукалі схаваны скарб, каб потым падзяліцца ім з удзельнікамі гэтага пошуку.

У дзіцячым скверы магчыма было пакаштаваць салодкую вату, попкорн, марозіва і іншыя салодкія прысмакі, а таксама прыняць удзел у разнастайных конкурсах, пазабавіцца на горках і г.д.

Вялікае дзіцячае свята, дзе галоўнымі ўдзельнікамі былі дзеці, прынесла шмат пазітыўных эмоцый.

Леанід Гаравы
Фота аўтара

Последние новости