haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

11.06.2015 17:57

1910 просмотров

0 комментариев

У Гарадку будзе шырока адзначана свята «Гарадоцкі Парнас — 2015» з правядзеннем акцыі «Чытаем паэму разам»

14 чэрвеня ў цэнтральнай частцы Гарадка з 10.30 пачнецца свята «Гарадоцкі Парнас — 2015», прысвечанае аўтару паэмы «Тарас на Парнасе», уражэнцу в. Астраўляне Канстанціну Вераніцыну

Гэта будзе першае свята «Гарадоцкі Парнас» у адбудаваным Гарадку, дзе з’явіўся помнік паэме «Тарас на Парнасе». І мусіць упершыню свята адбудзецца на трох пляцоўках у Гарадку: цэнтральным скверы, дзіцячым скверы і на плошчы каля музея.

Таксама ўпершыню ў праграме свята запланавана акцыя «Чытаем паэму разам». Гэта акцыя павінна адбыцца пасля урачыстага адкрыцця свята ў 10.30 ў цэнтральным скверы.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі свята будуць канцэрты мастацкай самадзейнасці на двух пляцоўках, свята панадворкаў сельсаветаў і арганізацый Гарадоччыны з гульнямі і забавамі, дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні. Таксама адбудзецца свята паэзіі «Маці Беларусь, твой сын жыве!» і «Кірмаш ля Парнаса» і г.д..

У гасцей свята будзе магчымасць паслухаць вакальна-інструментальны ансамбль «ЛЕЛЬ», а таксама патанчыць на рэтра-дыскатэцы.

Л. Антонаў

Последние новости