haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

13.06.2015 14:33

1888 просмотров

0 комментариев

Дзень нараджэння самага славутага ананіма Беларусі, які стварыў дзве паэмы

13 чэрвеня спаўняецца чарговая гадавіна нараджэння Канстанціна Вераніцына, ураджэнца в. Астраўляне, які стварыў дзве паэмы: знакамітую — «Тарас на Парнасе» і вядомую літаратарам — «Два д’яўлы». Прапануем вашай увазе паэму «Два д’яўлы», падрыхтаваную Юрасем Пацюпай.

 Упершыню паэма “Два д’яўлы” была надрукавана 6 чэрвеня 1986 года Віталем Скалабанам у газеце “Літаратура і мастацтва” пад назвай “Два д’яблы”. Віталь Скалабан знайшоў яе разам з паэмай “Тарас на Парнасе” у Маскве у архіве В. Мачульскага.

Сёння гэтая паэма мала вядома сярод насельніцтва. Але для Гарадоччыны варта ўшанаванне і гэтай паэмы, бо яе аўтар – наш славуты зямляк Канстанцін Вераніцын ( нарадзіўся 13 чэрвеня 1834 г.) і ў яго гонар штогод ладзіцца свята “Гарадоцкі Парнас”.

Прапануем увазе тэкст паэмы “Два д’яўлы”, які падрыхтаваў Юрась Пацюпа для кнігі “Канстанцін Вераніцын “Тарас на парнасе” паэмы” выдадзенай у 2009 годзе, а таксама пачатак каментарыяў да выдання.

Леанід Гаравы

 

Последние новости