haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

05.07.2015 10:45

2586 просмотров

0 комментариев

Купалле ў Гарадку адзначаць 6 ліпеня на гарадскім стадыёне. Як яго святкуюць сёння.

Арганізатары свята прапануюць 6 ліпеня жыхарам і гасцям Гарадоччыны акунуцца ў таямнічую атмасферу купальскай ночы. У гэты вечар вас чакае канцэртная праграма лепшых творчых калектываў нашага раёна, выстава-продаж сувеніраў, дзіцячыя атракцыёны, розыгрышы і конкурсы.

Каляндарныя святы, адным з якіх з’яўляецца Купалле, — неад’емная частка беларускай традыцыйнай культуры, і цікавяць яны не толькі этнографаў. Што ў традыцыйным Купаллі ёсць адметнага і незвычайнага ў параўнанні з больш «звычайным» Купаллем, якое святкуюць у горадзе?

Традыцыйнае Купалле ладзіцца ў самую кароткую ноч году: з 23 на 24 чэрвеня. Па-другое, традыцыйнае Купалле — гэта адпаведны настрой, вогнішча з дрэва, а не гумавых колаў, здабыванне «жывога» агню, дакладнае следванне рытуалу свята, які нясе ў сабе шмат сакральных фунцыяў, такіх, напрыклад, як ачышчэнне вагнём (скокі праз вогнішча) і вадой (абавязковае купанне на раніцу).

Ехаць на Купалле з дрэннымі думкамі нельга. Чалавек, які заклапочаны нейкімі жыццёвымі праблемамі, парушыць духоўную еднасць свята. Нездарма продкі адносіліся да Купалля, галоўнага свята летняга цыклу, вельмі сур’ёзна: рыхтавалі адпаведную ежу, вышывалі і ткалі святочныя ўбранні адмыслова для гэтага свята. «Жывы» агонь, здабыты пры дапамозе крэсіва і трута, разносіўся па хатах, і ад яго запальваліся печы.

Вельмі шмат увагі надавалася варажбе на вянках, калі дзяўчыны пускалі іх па вадзе, альбо закідвалі на галінкі дрэваў. Адметнасцю Купалля з’яўляецца і яго эратычны аспект — шмат параў сыходзіліся менавіта падчас Купалля.

Гэта далёка не поўны пералік тых сакральных функцыяў, якія Купалле выконвала для нашых продкаў. Нездарма для многіх маладых людзей справа адраджэння традыцыйнай культуры пачалася менавіта з Купалля, настолькі незвычайным і захапляльным з’яўляецца гэтае летняе свята.

У Гарадку свята Купалле адбудзецца 6 ліпеня з 20.30 на гарадскім стадыёне. З традыцый свята будзе спусканне па вадзе купальскіх вянкоў, цырымоніі запальвання вогнішча, а таго, хто знойдзе «папараць-кветку», чакае прыз-сюрпрыз. На працягу ўсяго свята будзе працаваць гандаль.

Л. Антонаў

Матэрыял і фота з сайта: gazetaby.com

Последние новости