haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

14.09.2015 18:59

3468 просмотров

0 комментариев

15 верасня бібліятэкі краіны адзначаюць прафесійнае свята — Дзень бібліятэк.

Гарадоцкая раённая бібліятэка таксама адзначае гэта свята і запрашае ў бібліятэку на поўны працоўны дзень, не вызначаючы дакладнага часу правядзення сваіх мерапрыемстваў.

Штогод 15 верасня бібліятэкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень бібліятэк.

«Наша жыццё немагчыма ўявіць без кніг і бібліятэк. І як бы імкліва не развіваліся камп’ютэрныя тэхналогіі, яны ніколі не заменяць кнігу. — пра гэта пішацца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі: vlib.by/index.php/by/

Паважаныя калегі! Няхай ваша жыццё заўсёды застаецца напоўнена ўвагай і падтрымкай аднадумцаў, творчым натхненнем і невычэрпнай энергіяй.

Дарагія чытачы! Хадзіце ў бібліятэкі! Чытайце кнігі! Марце, як у фантастыцы, любіце, як у раманах, будзьце мудрымі, як у байках і жывіце доўга і шчасліва, як у казках!

15 верасня для Вас мы праводзім Дзень адчыненых дзвярэй і запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных да Дня бібліятэк Беларусі!»

Гарадоцкая раённая бібліятэка ў культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» 15 верасня таксама праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй «Ёсць дом для кніг — бібліятэка»

У праграме: Выстава-панарама «Сардэчна запрашаем у свет кнігі!»; Акцыя «Кніга ў падарунак чытачу»; Выстава творчасці і хобі «Свет нашых захапленняў»; Дзень сюрпрызаў і бонусаў у бібліятэцы; Бібліятэчныя забавы для дзяцей «У гасцях у кніжкі» Лялечны спектакль «Як Зайка хацеў стаць чытачом»

Час правядзення мерапрыемстваў: 10.00 — 19.00. перапынак: 15.00 — 17.00

http://gcb.belcult.by/index.php/novosti

Л. Антонаў

Последние новости