haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Культура

02.11.2015 15:45

2127 просмотров

0 комментариев

Фотопрогулка по Городку

Упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах у другой палове ХІІІ ст., сённяшні Гарадок прырастае новымі пабудовамі. Гэта сучасны жылы мікрараён, сярод насельнікаў якога пераважае моладзь. Піша газета «Віцебскія весці».

 

А тутэйшы літаратурны брэнд – герой славутай паэмы Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына, ураджэнца вёскі Астраўляны Гарадоцкага раёна. Палясоўшчыку Тарасу прысвечаны дзве скульптурныя кампазіцыі. Убачыўшы іх, захочацца зрабіць сэлфі і перачытаць выдатны твор.

Некалькі хрысціянскіх храмаў – з’ява сучаснай гісторыі Гарадка. У іх ліку і царква святых прападобнамучаніц вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары.

Алея арыгінальных ліхтароў была ўсталявана да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2014». Гэты – адметны прыклад мірнага выкарыстання колішніх боепрыпасаў, падарунак прадпрыемства па іх утылізацыі.

Скарбніца багатай гісторыі Гарадоччыны – раённы краязнаўчы музей. Чаго тут толькі няма! Экспанаты, як той казаў, «ад Ромула да нашых дзён».


Населены пункт з ласкавай назвай Гарадок з’яўляецца паўночна-ўсходняй брамай Віцебшчыны. У яго рэдкі для нашых зямель герб – з выявай цара звяроў льва. А самай высокай кропкай гэтага райцэнтра лічыцца воданапорная вежа з гадзіннікам і флюгерам на даху, мясцовы «Біг-Бэн».

На паўднёва-заходнім ускрайку Гарадка любой парой года вабіць да сябе возера Лугавое. У ім, па сведчанні гэтага аматара прыроды, водзяцца шчупак, карась, гусцяра, плотка, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб – «во-ось такой велічыні!».

Па Гарадку прагуляліся Галіна Шпакоўская і Дзмітрый Осіпаў.

http://vitvesti.by/turizm/fotoprogulka-po-gorodku.html

Ад рэдакцыі сайта. Першы успамін пра Гарадок каля Полацка адносіцца да 1128 г. з нагоды ваеннага паходу кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. "В лето 6636. Посла князь Мсціслаў с братьею своею многи кривичи, четырьмя путьми:... Всеволодка из Городка... повеле ити к Изяславлю... ".

Пра тое, што ў той час нашы дзяды жылі на тэрыторыі Гарадка сведчаць археалагічныя даследаванні В.І. Ляўко, якая ў 1986 годзе выявіла селішча каля в. Лугавое, якое датуецца III-XII стст н.э.., а сярэдні слой селішча датуецца V-IX стст. н.э. Кніга “Памяць. Гарадоцкі раён”. Стар.35-36.

Последние новости